Адраджэнне (Жлобінскі раён)

Жлобінскі раён
(Пасля перасылкі з Астэрманск)

Адраджэ́нне[1] (трансліт.: Adradžennie, руск.: Адрадженье; да 5 жніўня 1968 — Эрштэрма́й) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавета. Насельніцтва 156 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 88 км ад Гомеля.

Вёска
Адраджэнне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1920
Ранейшыя назвы
Эрштэрмай
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218844011
Адраджэнне на карце Беларусі ±
Адраджэнне (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Адраджэнне (Жлобінскі раён)
Адраджэнне (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Адраджэнне (Жлобінскі раён)

На поўначы Стрэшынскі канал, злучаны з ракой Стрэшынка (прыток ракі Дняпро).

ГісторыяПравіць

Выяўлены археолагамі курганны магільнік XI стагоддзя (36 насыпаў; за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з пачатку 1942 года дзейнічала падпольная група (кіраўнік П. Б. Кіраў). Нямецкія карнікі спалілі 40 двароў, забілі 30 жыхароў. У чэрвені 1944 года ў баях за вёску загінулі 315 савецкіх салдат (пахаваныя ў брацкай магіле па вул. Завадскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 46 жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптурная кампазіцыя. 29 лістапада 1962 года пасёлак Адраджэнне быў далучаны да вёскі Эрштэрмай, а 5 жніўня 1968 года гэта вёска атрымала сучасную назву. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтр — вёска Папаратнае). Знаходзяцца Стрэшынскі крухмальны ўчастак Краснабярэскага крухмальна-паточнага завода, фельчарска-акушэрскі пункт і клуб.

НасельніцтваПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Эрштэрма́й, м.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць