Асцярожна: дзеці!

беларускі дзіцячы часопіс

«Асцярожна: дзеці!» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са снежня 2019 года[1].

«Асцярожна, дзеці»
Ascyarozhna-dzeci.jpg
Тып часопіс
Заснавальнік рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»
Выдавец «Суродзічы»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Аляксей Георгіевіч Шэін
Заснавана снежань 2019
Тэматыка часопіс (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту)
Мова беларуская
Перыядычнасць 1/месяц
Аб’ём 24 с. (2019)
Галоўны офіс Мінск
ISSN 2706-8358

Кожны нумар часопіса прысвечаны пэўнай тэме. Тэмамі першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты. У кожным нумары ёсць таксама настольная гульня на галоўную тэму.

Галоўныя героі часопіса — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

Апавяданні для часопіса піша Аляксей Шэін, аўтар кнігі фэнтэзі для падлеткаў «Сем камянёў». Сцэнарыі для коміксаў ствараюць Аляксей Шэін і Андрэй Скурко. А малюе коміксы прафесійны пажарнік Раман Тарасевіч.

Зноскі

СпасылкіПравіць