Асятровыя (Acipenseridae) — сямейства рыб, атрада асетрападобных.

Асятровыя

Рускі асетр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenseridae Bonaparte, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161064
NCBI  7900
EOL  8302
FW  63027

Апісанне правіць

Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла спераду ад рота маюцца 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы. Жаберных тычынак менш за 50.

Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку, якая складаецца са злітых між сабой прамянёў. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.

Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.

Пашырэнне правіць

Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар’я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды (бялугі, асятры, лапатаносы і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Належаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год, у рэках (у марской вадзе не нерастуюць).

Літаратура правіць

  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.