Асіміляцыя (геалогія)

(Пасля перасылкі з Асіміляцыя, геалогія)

Асіміля́цыя (лац.: assimilatio — прыпадабненне) у геалогіі — працэс паглынання і перапрацоўкі (расплаўленне або растварэнне) магмай асадкавых або метамарфічных парод. Адбываецца каля кантактаў інтрузіўных целаў у бакавых (умяшчальных) пародах або на глыбіні пры абрушэнні ў расплаўленую магму цвёрдых парод скляпення. Асіміляцыя абумоўлівае разнастайнасць магматычных парод, можа быць прычынай дыферэнцыяцыі магмы, важным фактарам металагеніі  (руск.). Асіміляцыя спрыяе кантрастнасць саставу магмы і ўмяшчальных парод, пераграванне магмы і наяўнасць у ёй лятучых кампанентаў. Значна пашырана пры утварэнні габра і дыярытаў у краявых частках гранітных інтрузій на кантакце з вапнякамі і асноўнымі горнымі пародамі.

Літаратура правіць