Асімі Гаіта (фр.: Assimi Goita; нар. 1983) — малійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацянальнага камітэта выратавання народа[5]. Раней служыў палкоўнікам у падраздзяленні спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Малі[6].

Асімі Гаіта
фр.: Assimi Goita
Старшыня Нацянальнага камітэта выратавання народа
24 жніўня 2020 — 25 верасня 2020
Папярэднік Ібрагім Бубакар Кейта (як прэзідэнт)
Пераемнік Ба Ндау
в.а Прэзідэнт Малі
з 24 мая 2021
Папярэднік Ба Ндау
Нараджэнне 1983
Жонка Lala Diallo[d][4]
Веравызнанне іслам[1][2][…]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Род войскаў Узброеныя сілы Малі[d][1][2][…]
Званне палкоўнік
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[2][3][…]

Біяграфія правіць

Асімі Гаіта нарадзіўся ў 1983 годзе. З’яўляючыся сынам афіцэра малійскіх узброеных сіл, ён пайшоў па шляху бацькі, праходзіўшы навучанне ў ваенных акадэміях Малі і, у прыватнасці, наведваў Аб’яднаную ваенную школу ў Кулікора.

Гаіта служыў палкоўнікам у Аўтаномным батальёне спецыяльных сіл — падраздзяленні спецназа Малійскіх узброеных сіл. Ён узначальваў малійскі спецназ у цэнтры краіны і змагаўся з джыхадзістамі. Падчас армейскай службы афіцэр прайшоў навучанне ў Злучаных Штатах, Францыі і Германіі і меў досвед дзейнасці ў амерыканскім спецназе.

24 жніўня 2020 года ў выніку ваеннага бунту прызначаны старшынёй Камітэта выратавання народа, арганізацыі паўстанцаў, якія паабяцалі правесці новыя ўсеагульныя выбары[7][8]. 24 мая 2021 года арыштаваў Ба Ндау падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[9].

28 мая Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіта часовым прэзідэнтам краіны[10].

Зноскі