Шапечынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Шапе́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Шапечына.

Шапечынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Шапечына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 039
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 212
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асінаўскі сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асінаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабабыльскага сельсавета[1]. 12 мая 1959 года ў склад Бабінавіцкага сельсавета Лёзненскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Астапенскага сельсавета Сенненскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Зарэчча, Кавалі, Лучоса і Пушчаёва)[3]. У 1963 годзе ў склад Багушэўскага сельсавета Сенненскага раёна перададзена вёска Шчытоўка[4]. 24 студзеня 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапечына, сельсавет перайменаваны ў Шапечынскі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 14 населеных пунктаў[6]. 16 лютага 1987 года ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[7]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі)[8].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2511 чалавек[9], з іх 88,4 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 2039 чалавек[11].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.