Асінторфскі гідралагічны заказнік

Асінторфскі гідралагічны заказнік — гідралагічны заказнік мясцовага значэння ў Дубровенскім раёне. Агульная плошча заказніка — 5920 га. Заснаваны 22 кастрычніка 1993 года. На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі» знаходзяцца заводненыя кар’еры «Вялікая вада», «Малая вада» і «Сярэдняя вада» і тры радовішчы торфу: «Асінаўскі-1», «Асінаўскі-2», «Шчэрбінскі мох» і заводненыя кар’еры «Вялікая вада», «Малая вада» і «Сярэдняя вада».

АпісаннеПравіць

Выгляд і статус тэрыторыі, якая захоўваецца: ландшафтна-гідралагічны заказнік мясцовага значэння.

Праходнасць: нізінныя балоты абводненыя. Верхавік — праходнасць здавальняючая.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка мясцовага значэння «Асінторфскі» забараняецца:

  • правядзенне гідрамеліярацыйных работ;
  • распрацоўка тарфяных пакладаў;
  • правядзенне суцэльных рубак лесу;
  • скід сцёкавых і бытавых адходаў;
  • разбіўка намётаў;
  • развядзенне вогнішчаў у неўсталяваных месцах.

Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, куніца, бабёр.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі», які ўключае спустошаныя і нерэкультываваныя тарфянікі, склалася дзіўная экасістэма з калоніямі чаек, качак і іншых балотных птушак. Маецца магчымасць арганізацыі такіх відаў адпачынку, як рыбалка, паляванне, назіранне за дзікімі звярамі і птушкамі, азнаямленне з разнастайнасцю лясных і палявых раслін, у тым ліку і за тымі відамі флоры і фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Асінторфскі» // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / склад. Н. А. Дударава. — Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. — С. 34-38.
  • Дубровенский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 18.