Асінхронныя машыны
Асінхронныя машыны (Асінхронны рухавік, Асінхронны генератар) — адзін з тыпаў электрычных машын, і самы распаўсюджаны від электрарухавікоў. Як і іншыя віды машын, асінхронныя машыны з’яўляюцца зварачальнымі (г. зн. адна і тая ж машына можа быць як і генератарам, так і рухавіком)
Прынцып дзеяння Правіць
Круцячае электрамагнітнае поле перасякае праваднікі абмоткі статара і ротара, і наводзе ў іх электрарухаючую сілу (ЭРС). Калі абмотка ротара замкнута, пад дзеяннем ЭРС ствараецца ток і пры ўзаемадзеянні з круцячым магнітным полем статара на праваднік уздзейнічае індукцыя:
дзе I — сіла току; B — індукцыя магнітнага поля.
Высілак і плячо ствараюць элементарны круцячы электра-магнітны мамент, які будзе накіраваны ў бок вярчэння поля статара.
Хуткасць вярчэння Правіць
Пры сілкаванні абмоткі статара трохфазным токам саздаецца круцячае магнітнае поле, сінхронная частата вярчэння якога [аб/хвіл] звязана з частатой сілкуючай сеткі [Гц] саатнашэннем:
- ,
дзе — колькасць пар магнітных палюсоў поля статара.
У залежнасці ад колькасці пар палюсоў, значэнні круцячага поля статара могуць быць (пры частаце 50 Гц):
n, об/мин | |
---|---|
3000 | 1 |
1500 | 2 |
1000 | 3 |
750 | 4 |
600 | 5 |
500 | 6 |
300 | 10 |
З-за таго што частоты кручэння поля статара і поля ротара розныя, то на ротары атрымаецца хуткасць вярчэння на 2-5 % меншая.
Гл. таксама Правіць
Літаратура Правіць
- Курс лекцый па дысцыпліне «Электрычныя машыны» для студэнтаў спецыяльнасці Электрапрывад (ГДТУ імя П. О. Сухога)
- А. В. Іваноў-Смаленскі — «Электрычныя машыны», Масква 2006 год