Асіповіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласці Беларусі

Асіпо́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы. Раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.

Асіповіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Асіповічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,95 %, руская 46,04 %
Размаўляюць дома: беларуская 20,39 %, руская 76,04 %[2]
Насельніцтва (2009)
52 447 чал.[2] (1-е месца)
Шчыльнасць 26,83 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 87,07 %,
рускія — 9,58 %,
украінцы — 2,12 %,
іншыя — 1,23 %[2]
Плошча 1 947,21[3]
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 207 м
 136 м
Асіповіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт (бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Асіповіцкі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (у суседнім Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр краіны), на захадзе Магілёўскай вобласці. На поўначы і захадзе ён мяжуе з Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, на паўднёвым захадзе і поўдні з Бабруйскім і Глускім, на ўсходзе — з Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці. Асіповіцкі раён займае плошчу 1,95 тыс. км². Раён з’яўляецца часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны з абсалютнай вышынёй 150 м над узроўнем мора. Працякаюць рэкі Свіслач, Ботча, Ваўчанка. Іншыя рэкі: Грава, Капчанка, Красная, Млынка. Балота Ясень.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Асіповічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Асіповіцкі 1-шы, Асіповіцкі 2-гі, Верайцоўскі, Дзераўцоўскі, Зборскі, Карытненскі, Лапіцкі, Лучыцкі, Ясенскі. 1 студзеня 1925 года Асіповіцкі 1-шы і Асіповіцкі 2-гі сельсаветы аб’яднаны ў адзін Асіповіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Асіповіцкі сельсавет скасаваны, Лучыцкі сельсавет перайменаваны ў Замошскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. 15 ліпеня 1935 года Асіповічы набылі статус горада, вёскі Ялізава і Ясень аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў. 3 верасня 1937 года Яноўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Градзянка атрымала статус гарадскога пасёлка. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці. 14 мая 1949 года населены пункт Татарка рэарганізаваны ў рабочы пасёлак. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Верайцоўскі, Градзянкаўскі, Дзераўцоўскі, Кассёўскі сельсаветы, Яноўскі сельсавет перайменаваны ў Каменіцкі, рабочы пасёлак Ясень скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў Ясенскі сельсавет, утвораны Восаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Бабруйскага раёна.

6 студзеня 1965 года Асіповіцкі раён утвораны зноў, уключаў горад Асіповічы, рабочы пасёлак Градзянка, Замошскі, Зборскі, Каменіцкі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пагарэльскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі і Ясенскі сельсаветы Бабруйскага раёна, Дараганаўскі і Дрычынскі сельсаветы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. 27 студзеня 1965 года да раёна далучаны рабочыя пасёлкі Татарка і Ялізава. 31 студзеня 1966 года Зборскі сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 26 сакавіка 1987 года скасаваны Замошскі сельсавет, утвораны Асіповіцкі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Асіповічы і Асіповіцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 13 лютага 2002 года скасаваны Асіповіцкі, Каменіцкі і Пагарэльскі сельсавет, Градзянскі пассавет рэарганізаваны ў Градзянскі сельсавет, статус рабочага пасёлка Градзянка паніжаны да вёскі[4]. 20 лістапада 2013 года ўтвораны Татаркаўскі і Ялізаўскі сельсаветы[5]. 28 лістапада 2017 года скасаваны Карытненскі сельсавет[6].

На тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічаў 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна.

Вёскі Асіповіцкага раёна, знішчаныя нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны

правіць

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2008 года складала 51600 чалавек, у тым ліку горада Асіповічы 33600 чалавек.

У раёне размешчаны 154 сельскіх населеных пункта. На тэрыторыі маюцца таксама 2 рабочых пасёлка — (Ялізава і Татарка), і горад Асіповічы.

Гаспадарка

правіць

У 6 км ад г. Асіповічы, ніжэй Асіповіцкага вадасховішча, размяшчаецца рыбгас «Свіслач», які пастаўляе жывую рыбу па ўсёй Магілёўскай вобласці.

На скідзе вадасховішча працуе малая Асіповіцкая ГЭС, найбуйнейшая ГЭС у краіне, што выпрацоўвае каля 10 млн кВт·г у год.

Праз раён праходзяць чыгункі Мінск-Бабруйск (з адгалінаваннем на Градзянку) і Магілёў-Баранавічы, а таксама аўтатраса Мінск — Гомель.

Старшыні райвыканкама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21650/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района Архівавана 6 чэрвеня 2021.
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  7. Кіраўнік Асіповіцкага райвыканкама падаў у адстаўку 17.05.2019

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць