Асірыя (рымская правінцыя)

(Пасля перасылкі з Асірыя, рымская правінцыя)

Асірыя (лац.: Assyria) — правінцыя Рымскай імперыі, размешчаная прыкладна на тэрыторыі сучаснага паўночнага Ірака.

Рымская правінцыя Асірыя каля 117 года.

Створана каля 116 года імператарам Траянам пасля паспяховага паходу супраць Парфіі. Аднак яго пераемнік Адрыян вывеў адтуль легіёны ў 118 годзе, але гэта не азначала канец рымскага валадарства ў гэтым рэгіёне. Раней гэта тэрыторыя была прадметам варожасці паміж Парфіяй і Арменіяй. Рым займаў гэту тэрыторыю нядоўгі час у 161165 гадах і ў 194199 гадах і толькі ў 230 годзе змог замацавацца. У правінцыі былі ўвесь час раскватараваны два легіёны для абароны ад парфянскага ўварвання і для забеспячэння стабільнасці. Правінцыя была страчана ў 363 годзе пры імператары Іавіяне пасля няўдалага персідскага паходу Юліяна і ганебнага міру, заключанага з мэтай бяспечнага адводу войска ў Канстанцінопаль.

Часткі правінцыі з поўначы на поўдзень: Мок (лац.: Moxoene), (лац.: Rehimene), Карчайк (лац.: Corduene), (лац.: Zabdicene і (лац.: Adiabene).

Гарады з поўначы на поўдзень: (лац.: Hiaspis), Цызра (лац.: Bezabde), (лац.: Sisara), Нісібіс (ці Нізіба) (лац.: Nisibis), Сінгара (лац.: Singara), Ніневія (лац.: Nineveh), Хатра (лац.: Hatra) і Ур (лац.: Ur).

ЛітаратураПравіць

  • A. Maricq, La Province d’Assyrie créée par Trajan, Syria, 36, 1959.
  • J. Teixidor, The Kingdom of Adiabene and Hatra, Berytus, 17, 1967—1968.
  • C.S. Lightfoot, Trajan’s Parthian War and the Fourth Century Perspective, Journal of Roman Studies, 80, 1990.
  • B. Isaac, The Limits of Empire, The Roman Army in the East, Oxford, 1992
  • F. Millar, The Roman Near East, London, 1994, pp. 99-101 et 493—494
  • M. Christol, L’Empire romain du III e, Paris, 2006.