Атаўскі ўніверсітэт

Атаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Ottawa, фр.: Université d'Ottawa) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Атава ў правінцыі Антарыа, Канада.

Атаўскі ўніверсітэт
фр.: Université d'Ottawa
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université d'Ottawa
Міжнародная назва англ.: University of Ottawa
Заснаваны 1848
Рэктар Жак Фрэмон[d][1]
Студэнты 41 749
Краіна
Размяшчэнне Атава, Антарыа, Канада
Сайт uottawa.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вучэльня ўпершыню заснавана як Байтаўнаўскі каледж у 1848 годзе першым біскупам каталіцкай Атаўскай архідыяцэзіі і была перайменавана ў Атаўскі каледж у 1861 годзе, які праз пяць гадоў каралеўскай граматай атрымаў статус універсітэта. Універсітэт быў рэарганізаваны 1 ліпеня 1965 года ў карпарацыю, незалежную ад старонніх органаў або рэлігійных арганізацый.

Універсітэт з'яўляецца буйнейшым двухмоўным універсітэтам у свеце: навучанне адначасова вядзецца як на англійскай, так і на французскай мове. Універсітэт прапануе шырокі выбар акадэмічных праграм, якія кіруюцца дзесяццю факультэтамі. У вучэльне навучаецца каля 10 тысяч замежных студэнтаў са 150 краін свету, што складае 26% штату студэнтаў універсітэта.

Структура

правіць
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт навук пра здароўе
  • Факультэт права
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Школа менеджменту

Крыніцы

правіць
  1. https://media.uottawa.ca/news/5006
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.

Спасылкі

правіць