Атлас (горы)
Атла́с, Атла́скія го́ры (араб. جبال الأطلس; назва паходзіць ад грэч. Ἄτλας — імя грэчаскага атланта Атласа) — вялікая горная сістэма на паўночным захадзе Афрыкі, якая працягваецца ад атлантычнага ўзбярэжжа Марока праз Алжыр да берагоў Туніса; пазней уся горная сістэма ад мыса Катэй (сучасны мыс Спартэль каля Танжэра) да Сіртаў (Малы Сірт). Даўжыня хрыбтоў 2 400 км. Найвышэйшы пункт — гара Тубкаль (4 167 м), знаходзіцца на паўднёвым захадзе Марока.
Атлас | |
---|---|
Краіны | |
Даўжыня | 2 400 км |
Найвышэйшая вяршыня | Тубкаль |
Найвышэйшы пункт | 4167 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова Атласам звалася толькі частка горнай сістэмы ў межах старажытнай Маўрытаніі, гэта значыць захад і цэнтр сучаснага Атласа.
Горы Атлас аддзяляюць міжземнаморскае і атлантычнае ўзбярэжжа ад пустыні Сахара. Населены галоўным чынам арабамі і берберамі (Марока), у тым ліку кабіламі (Алжыр). Атласкія горы складаюцца з хрыбтоў Тэль-Атлас, Высокі Атлас, Сярэдні Атлас, Сахарскі Атлас, унутраных плато (Высокія плато, Мараканская Месета) і раўнін.
Упершыню антычны свет пазнаў пра існаванне гор Атласа з вандраванняў фінікійцаў, а затым з перыпла Ганона і плавання Палібія, прадпрынятага ім каля 146 да н.э. Першым з рымлян, якія перасеклі горы Атласа, быў Гай Святоній Паулін (42 н.э.). Падрабязнае апісанне Атласа ўтрымліваецца ў працах Максіма з Ціра (II ст. н. э.).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |