Парастак, атожылак — адзін з асноўных вегетатыўных органаў раслін. Сцябло з’яўляецца восевым органам парастка, а ліст — бакавым.

Парастак агурка

Месца прымацавання ліста да сцябла называецца вузлом. Участак сцябла паміж двума суседнімі вузламі — гэта міжвузелле.

Адрозніваюць пакарочаныя і падоўжаныя парасткі. Парасткі з далёка размешчанымі вузламі і доўгімі міжвузеллямі з’яўляюцца падоўжанымі. Калі вузлы знаходзяцца на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, парасткі называюцца пакарочанымі. Многія расліны маюць парасткі двух тыпаў.

Верхні вугал паміж сцяблом і лістом, які ад яго адыходзіць, называецца пазухай ліста. У ёй закладваюцца бакавыя пупышкі. На месцы апалага ліста на сцябле ўтвараецца ліставы рубец. На ім у выглядзе кропак бачны сляды праводзячых пучкоў, якія злучаюць ліст і сцябло. Праводзячы пучок утвораны праводзячымі, механічнай і парэнхімнай тканкамі.

Парастак развіваецца з пупышкі. У ёй у зачаткавым стане знаходзяцца ўсе часткі парастка.

Літаратура правіць

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9