Адкрыць галоўнае меню

Бака́к (англ.: Bokak, маршал.: Pokak, Bokaak) або Таонгі (англ.: Taongi) — атол у складзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы - 3,24 км². Незаселены.

Бакак
англ. Bokak, Pokak, Bokaak, Taongi
Bokak Atoll.png
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,24 км²
Найвышэйшы пункт5 м
Размяшчэнне
14°32′ пн. ш. 169°00′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Бакак (Маршалавы Астравы)
Бакак
Бакак
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Бакак — самы паўночны атол Маршалавых Астравоў. Знаходзіцца ва ўсходняй групе атолаў Ратак у 869 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы краіны. Уяўляе сабою замкнёны каралавы рыф з лагунай 78,04 км². На рыфе, пераважна ў яго паўднёва-ўсходняй частцы, месціцца 11 астравоў агульнай плошчай 3,24 км². Астравы нізкія. Найвышэйшы пункт не перавышае 5 м над узроўнем акіяна. На Бакаке знойдзены невялікія радовішчы фасфатаў.

Клімат субэкватарыяльны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ў залежнасці ад сезона ад +27 °C да +31 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1143 мм.

ПрыродаПравіць

Асноўная частка вострава занята лясамі і мангравымі балотамі. Іх насяляюць шматлікія птушкі. На пясчаных пляжах размножваюцца чарапахі. У лагуне і каля каралавага рыфа назіраецца незвычайна высокая біялагічная разнастайнасць.

ГісторыяПравіць

Да прыбыцця еўрапейцаў Бакак быў вядомы маршальцам, якія, аднак, не стваралі на ім сталых паселішчаў. Адкрыты 21 жніўня 1526 г. іспанскімі мараплаўцамі. У XVII - XVIII ст. наведваўся і даследаваўся іспанцамі і галандцамі. У XIX ст. увайшоў у склад тэрыторый, якія лічыліся маёмасцю вярхоўнага правадыра атолаў Ратак. Афіцыйна каля 20 га зямлі на атоле і ў наш час адносяцца да прыватнай маёмасці сям'і правадыра Маджура. З 1986 г. Бакак у складзе Рэспублікі Маршалавы Астравы.

СпасылкіПравіць