Бангарам
(Пасля перасылкі з Атол Бангарам)
Бангарам (англ. Bangaram, малаялам ബങ്കാരം) — атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 2,3 км². Насельніцтва (1999 г.) — 61 чал.
Бангарам | |
---|---|
англ. Bangaram, малаялам ബങ്കാരം | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2,3 км² |
Насельніцтва | 61 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 26,52 чал./км² |
Размяшчэнне | |
10°56′ пн. ш. 72°17′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьАтол мае каралавае паходжанне. У цэнтры размешчана лагуна, якую атачае каралавы рыф з некалькімі астравамі: Бангарам, Цінакара, 3 выспы Паралі.
Клімат трапічны пасатны. Частыя сезонныя трапічныя цыклоны.
Наземная флора і фаўна бедныя, аднак добра захавалася прыроднае асяроддзе каралавага рыфа.
Турызм
правіцьБангарам з’яўляецца адным з галоўных турыстычных цэнтраў Лакшадвіп. Звязаны з востравам Агаці марской і верталётнай пераправамі. Працуе 1 гасцініца. Галоўныя забавы для наведвальнікаў — ныранне з аквалангам, адпачынак на пляжы.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 3 кастрычніка 2012.
- Турыстычная інфармацыя Архівавана 14 верасня 2012.
- Беларускі турыст у Лакшадвіп