Ваітупу
Ваіту́пу (на мове тувалу Vaitupu) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 5,6 км². Насельніцтва — 1591 чал. (2002 г.).
Ваітупу | |
---|---|
тувалу: Vaitupu | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5,6 км² |
Насельніцтва | 1 591 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 284,11 чал./км² |
Размяшчэнне | |
07°28′ пд. ш. 178°41′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
ГісторыяПравіць
Ваітупу быў населены ў XIII - XVII стст. выхадцамі з Самоа і Тонга. У 1825 г. востраў адкрыты амерыканскімі кітабоямі. У 1860 г. брытанскія місіянеры распаўсюдзілі сярод мясцовых жыхароў хрысціянства.
Ваітупу доўгі час з'яўляўся адным з галоўных цэнтраў брытанскага каланіяльнага ўплыву на тувалу, у тым ліку праз мясцовую сістэму адукацыі. З-за перанаселенасці з 40-ых гг. XX ст. пачалася міграцыя ваітапуанцаў на іншыя астравы Ціхага акіяна.
ГеаграфіяПравіць
Атол мае каралавае паходжанне, складаецца з 10 астравоў, якія атачаюць лагуну. Частка лагуны і сушы забалочаная і пакрытая мангравымі лясамі. Дзікая фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі і грызунамі. Даволі багаты падводны свет рыфаў.
ІнфраструктураПравіць
На атоле 2 паселішчы Тумасеу і Асау. Жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Працуюць пошта, пачатковая школа, невялікая гасцёўня для турыстаў, царква. Дарогі на Ваітапу грунтавыя. Аэрадрома і прычала няма, але існуе сталая паромная сувязь з Фунафуці.