Атон I Швабскі
Атон I (ням.: Otto I.; 954 — 31 кастрычніка 982, Лука) — герцаг Швабіі з 973 года і Баварыі з 976 года. Сын Людольфа і Іды, унук імператара Атона I і Эдзіт. Яго сястра Мацільда была абатысай кляштара ў Эсэне.
Атон I ням.: Otto II | |||
![]() | |||
Атон I і яго сястра з саксонскім крыжом | |||
| |||
---|---|---|---|
973 — 31 кастрычніка 982 | |||
Папярэднік | Бурхард III | ||
Пераемнік | Конрад I | ||
| |||
976 — 31 кастрычніка 982 | |||
Папярэднік | Генрых II | ||
Пераемнік | Генрых III | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Нараджэнне | 954 | ||
Смерць | 31 кастрычніка 982 ці 982
| ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Саксонская дынастыя | ||
Бацька | Людольф[d] | ||
Маці | Іда | ||
БіяграфіяПравіць
Атон I стаў герцагам Швабіі ў 973 годзе пасля смерці свайго стрыечнага брата герцага Бурхарда III, а ў 976 годзе, пасля паўстання герцага Генрыха II супраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Атона II Рудага, атрымаў Баварыю.
Атон быў верным прыхільнікам імператара ў Вайне трох Генрыхаў, а ў 982 годзе суправаджаў Атона II у паходзе ў Італію супраць арабаў. Атон I удзельнічаў у няўдалым для імперскай арміі бітве каля Кратонэ 13 ліпеня 982 года. Імператар Атон II даручыў яму сабраць войска для новай кампаніі, але герцаг Атон I памёр 31 кастрычніка гэтага года па дарозе ў горадзе Лука. Ён быў пахаваны ў Ашафенбургу.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пол Фрыдрых фон Сталін. Otto. Allgemeine Deutsche Biographie. — Duncker & Humblot. — Лейпцыг, 1887. — Т. 24. — 725 p.
- Томас Зотц. Handbuch der Baden-Württembergischen Geschichte. — Duncker & Humblot. — Штутгарт, 2001. — 396 p.
- Альфонс Зетлер. Geschichte des Herzogtums Schwaben. — Duncker & Humblot. — Штутгарт, 2003. — 396 p.
СпасылкіПравіць
- Otto I, Herzog von Schwaben (ням.) . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2012. Праверана 18 снежня 2011.
- HERZOGEN von SCHWABEN (SAXON KINGS of GERMANY) (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 18 снежня 2011.