Аун Сан Су Чжы

Аун Сан Су Чжы́ (бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်, англ.: Aung San Suu Kyi; нар. 19 чэрвеня 1945, Рангун, Бірма, зараз Янгон, М’янма) — бірманскі палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991). З’яўлялася адной з фігур, падазраваных у ажыццяўленні генацыду мусульман у М’янме[8].

До Аун Сан Су Чжы
бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်
Aung San Suu Kyi.jpg
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1945(1945-06-19)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг М'янмы М’янма
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Веравызнанне будызм (Тхеравада)
Партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю
Член у
Род дзейнасці палітычны дзеяч
Месца працы
Бацька Аўн Сан[7]
Маці Кхі Чжы[d][7]
Муж Michael Aris[d]
Дзеці Alexander Aris[d] і Dannian Kim Arundel Aris[d]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Дачка лідара руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, жыла ў Англіі.

У 1972 годзе выйшла замуж за тыбетолага Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.

У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасні 1988 года стала адным з лідараў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парламенце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў.

Лаўрэат прэміі памяці прафесара Торалфа Рафт (1990). У кастрычніку 1991 года Аун Сан Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 года. Увогуле яна правяла ў турме і пад хатнім арыштам каля 15 гадоў[9]. У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

У лістападзе 2015 года на ўсеагульных выбарах у М’янме апазіцыйная партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аун Сан Су Чжы набрала амаль 90 % галасоў выбаршчыкаў. Яна заявіла, што ў партыі будзе дастаткова галасоў, каб сфармаваць першы ў гісторыі краіны дэмакратычны ўрад[10]. Паводле канстытуцыі краіны, Аун Сан Су Чжы не можа заняць пасаду прэзідэнта, таму што яе муж — брытанец, а ў сыноў замежныя пашпарты.

Затрымана 1 лютага 2021 года пад час ваеннага перавароту.

У мастацтвеПравіць

Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2.

Зноскі

  1. After Victory in Myanmar, Aung San Suu Kyi Quietly Shapes a Transition / J. KahnManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 2 красавіка 2016.
  2. Aung San Suu Kyi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aung San Suu Kyi // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Aung San Suu Kyi - FactsNobel Foundation. Праверана 2 красавіка 2016.
  5. а б в Aung San Suu Kyi - BiographicalNobel Foundation. Праверана 10 красавіка 2016.
  6. Ms Aung San Suu KyiInternational IDEA. Праверана 10 красавіка 2016.
  7. а б Profile: Aung San Suu Kyi — 2015. Праверана 2 красавіка 2016.
  8. Аун Сан Су Чжи ответит перед судом ООН за геноцид мусульман
  9. http://www.bbc.com/russian/news/2015/11/151112_myanmar_elections_obama
  10. http://nashaniva.by/?c=ar&i=159769

СпасылкіПравіць