Адкрыць галоўнае меню

Апанас Андрэевіч Ахрэм (8 лютага 1914, в. Урэчча, Вілейскі раён — 5 сакавіка 2010) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік АН БССР (1970), доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Апанас Андрэевіч Ахрэм
Дата нараджэння 8 лютага 1914(1914-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2010(2010-03-05) (96 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера хімія, біяарганіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі Ордэн ЛенінаОрдэн «Знак Пашаны»Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Айчыннай вайны 2 ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Пашаны, Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў БПІ ў 1934 годзе. У 1961—1962 гадах А. А. Ахрэм працаваў у Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах у лабараторыях пад кіраўніцтвам такіх выбітных хімікаў, як будучы нобелеўскі лаўрэат Р. Б. Вудвард і прафесар К. Джэрасі(англ.) бел.[2]. У 1963—1972 гг. загадчык лабараторыі хіміі картыкастэроідаў(руск.) бел. Інстытута арганічнай хіміі АН БССР. У 1974—1988 гг. дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1988 года — Ганаровы дырэктар. Член Прэзідыума АН БССР з 1973[1] г.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 100 вынаходніцтваў[3].

Навуковыя даследаванні па біяарганічнай хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў рэакцыю гетэраанеліравання, рэакцыю хлорангідрыда ацэтыльсаліцылавай кіслаты з цукрамі, нуклеазідамі і нуклеатыдаў, стэрэаспецыфічную перагрупоўку стэроідных гліцыдолаў пад дзеяннем грыньяраўскага рэагента; з’ява рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях (1975)[1].

Галоўны рэдактар ​​часопіса «Известия АН БССР. Серия химических наук» з 1972[1].

Асноўныя працыПравіць

  • Тонкослойная хроматография. — М. 1965 (разам з А. І. Кузняцовай).
  • Полный синтез стероидов. — М.: Наука, 1967 (разам з Ю. А. Цітовым).
  • Total Steroid Synthesis. New York, Plenum Press, 1970 (with Yu.A.Titov).
  • Стероиды и микроорганизмы. — М.: Наука, 1970 (разам з Ю. А. Цітовым).
  • Экдизоны — стероидные гормоны насекомых. Мн.: Наука и техника, 1973 (совм. с И. С. Левиной, Ю. А. Титовым).
  • Экдистероиды: химия и биологическая активность. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с Н. В. Ковганко).
  • Стероиды: Экологические функции. — Мн.: Наука и техника. 1990 (совм. с Н. В. Ковганко).

УзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі, арганізацыю доследнай вытворчасці і ўкараненне ў практыку аховы здароўя радыёдыягнастычных набораў[3].

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), «Знак Пашаны» (1952), Айчыннай вайны I ступені (1945), Айчыннай вайны II ступені (1944, 1985), Чырвонай Зоркі (1943), медалямі[3], ордэнам Пашаны (2004).

Ушанаванне памяціПравіць

17 кастрычніка 2014 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі прайшла канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Ахрэма. Адкрыта памятная дошка навукоўцу.[4]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. Afanasii A. Akhrem (on his birthday and his 70th year of scientific activity) (англ.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Академик АХРЕМ Афанасий Андреевич (руск.) 
  4. У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Ахрем Афанасий Андреевич // Волков В. А. Вонский Е. В. Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. М.: Высшая школа, 1991.
  • Лахвич Ф. А., Лиштван И. И., Матвеев А. В. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 85-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1998. № 1.
  • Мясникович М. В., Борисевич Н. А., Комаров В. С. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 90-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2003. № 1.
  • Лесникович А. И., Крутько Н. П., Агабеков В. Е. и др. Афанасий Андреевич Ахрем (К 95-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2008. № 2.
  • Афанасий Андреевич Ахрем // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 2010. № 2.
  • Ахрэм Апанас Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 191—192.

СпасылкіПравіць