Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны
Афрыка́нскі тэа́тр вае́нных дзе́янняў Пе́ршай сусве́тнай вайны́ (1914 — 1918 гады) — баявыя дзеянні ў час Першай сусветнай вайны, якія адбываліся ў Афрыцы паміж войскамі Германіі і Антанты.
Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
![]() | |||
Дата | 1914 — 1918 | ||
Месца | Тога, Камерун, Паўднёва-Заходняя Афрыка, Германская Усходняя Афрыка, Мазамбік, Паўночная Радэзія | ||
Вынік | Перамога Антанты. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
![]() |
Афрыканскі тэатр Першай сусветнай вайны на Вікісховішчы |
---|
Агульны ход баявых дзеянняў
правіцьУ якасці адной з галоўных задач у вайне краіны Антанты ставілі захоп афрыканскіх калоній Германіі — Тога, Камеруна, Усходняй і Паўднёва-Заходняй Афрыкі. Усе яны былі нядаўна набыты Германіяй і слаба абаронены. З прычыны поўнага панавання Брытанскага флоту на моры, з пачаткам вайны германскія калоніі апынуліся адрэзанымі ад метраполіі і не маглі атрымліваць адтуль падмацаванняў і боепрыпасаў. Акрамя таго, яны былі з усіх бакоў акружаны калоніямі, якія належалі іх праціўнікам — краінам Антанты.
Маленькая калонія Тога была заваяваная брытанскімі і французскімі войскамі ўжо ў жніўні 1914 года. Уварванне войскаў Паўднёва-Афрыканскага саюза ў Паўднёва-Заходнюю Афрыку затрымалася з-за паўстання бураў, канчаткова падушанага толькі да пачатку лютага 1915 года; ужо ў сярэдзіне лютага паўднёваафрыканская армія пачала наступленне, а ў ліпені 1915 года нямецкія войскі ў Паўднёва-Заходняй Афрыцы здаліся. У 1916 годзе спыніў супраціўленне Камерун, з якой большасць абаронцаў збеглі ў суседнюю Іспанскую Гвінею.
Толькі ва Усходняй Афрыцы немцам атрымалася паказаць саюзнікам сур'ёзны супраціў. Тут баі ішлі на працягу ўсёй вайны.
Баявыя дзеянні ў Усходняй Афрыцы
правіцьКамандуючым германскімі каланіяльнымі войскамі ў Афрыцы быў палкоўнік Паўль фон Летаў-Форбек. Пад яго камандаваннем германскія сілы перайшлі мяжу германскіх і брытанскіх уладанняў і ўварваліся на тэрыторыю брытанскіх уладанняў. Германскія войскі захапілі населены пункт Тавяту. Буйная бітва адбылася 2 — 5 лістапада 1914 года каля горада Танга на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Англічане пры падтрымцы двух крэйсераў, высадзілі 14 транспартаў дэсанту, немцы мелі каля 7 000 чалавек. У гэтай бітве германскія войскі атрымалі перамогу, вымусіўшы англічанаў пакінуць бераг. Лета-Форбек пачаў партызанскую вайну, асноўнай мэтай якой былі брытанскія фарты і чыгункі ў Радэзіі і Кеніі. Галоўнай крыніцай папаўнення для Лета-Форбека служыў набор добраахвотнікаў (усяго ён змог сабраць каля 12 000 чалавек, у асноўным туземцаў, але добра падрыхтаваных і дысцыплінаваных).
У 1916 году англійскія, бельгійскія і партугальскія каланіяльныя войскі пачалі сумеснае наступленне ва Усходняй Афрыцы, але перамагчы германскую армію не змаглі: веданне мясцовасці і клімату дапамагло Лета-Форбеку пратрымацца супраць значна праўзыходных сіл праціўніка працяглы час. Брытанцы неслі сур'ёзныя страты, у тым ліку ад хвароб. У лістападзе 1917 года, неадступна праследуемы праціўнікам, Лета-Форбек вывеў сваё войска на тэрыторыю партугальскай калоніі Мазамбік.
Завяршэнне баявых дзеянняў у Афрыцы
правіцьГерманскія войскі ціснулі з усіх бакоў: да таго часу ў Мазамбіку высадзіліся англічане. Войскі Лета-Форбека, пазбягаючы сутыкнення з іх асноўнымі сіламі, нападалі на партугальскія гарнізоны, а ў жніўні 1918 года вярнуліся на германскую тэрыторыю.
Да канца 1918 года германскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю англійскай калоніі Паўночная Радэзія. Даведаўшыся пра паражэнне Германіі ў вайне, армія Лета-Форбека, якая налічвала да таго часу ўсяго каля 1 400 чалавек, вымушана была скласці зброю. Лета-Форбек, так і не пераможаны ні ў адной бітве, быў сустрэты ў Германіі як герой.
Баявыя дзеянні ў Афрыцы не мелі вырашальнага значэння ў Першай сусветнай вайне, аднак доўжыліся на працягу ўсёй вайны і, па сучаснай ацэнцы, забралі жыцці каля 100 000 чалавек.
-
Спуск германскага сцяга ў калоніі і ўздым французскага. 1914
-
Парад радэзкіх туземцаў. 1916
-
Вытворчасць 4,7-цалевых гарматаў.Кейптаўн.1916
-
Капітуляцыя арміі Паўль фон Летаў-Форбека ў Абяркорне (Паўночная Радэзія).1918
Зноскі
Літаратура
правіць- Вержховский Д. В. Первая мировая война 1914—1918. — М.: Наука, 1954. — 203 с.
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
- Мировые войны XX века: В 4 кн./Ин-т всеобщей истории. — М.: Наука, 2002. — ISBN 5-02-008804-8 Кн. 1: Первая мировая война: Ист. очерк/Отв. ред. Г. Д. Шкундин. — 2002. — 686 стр.: ил. ISBN 5-02-008805-6 (у пер.)