У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Афрыканістыка, комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць геаграфію, гісторыю, этнаграфію, мовы, літаратуру і мастацтва народаў Афрыкі, эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя праблемы афрыканскіх краін. У айчыннай традыцыі афрыканістыка займаецца вывучэннем Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Афрыканістыка часам разглядаецца як частка ўсходазнаўства.