Афша́рская мовацюркская мова агузскай групы. Распаўсюджаны на ўсходзе Ірана (астан Керман, Харасан) і Афганістана (вілаят Кабул), таксама ў Турцыі і Сірыі. Прылічаецца да паўднёвых дыялектаў азербайджанскай мовы. Па асаблівасцях вакалізму збліжаецца таксама з санкорска-цюркскімі дыялектамі і ўзбекскай.

Афшарская мова
Краіны Афганістан, Іран, Сірыя, Турцыя
Рэгіёны Іран (Керман, Харасан), Афганістан (Кабул)
Агульная колькасць носьбітаў 300 - 600 тыс. (?)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Агузская група
Пісьменнасць персідская, лацініца
Glottolog afsh1238

Гл. таксама правіць