Афіцэры Генеральнага штаба

Афіцэ́ры Генера́льнага шта́ба — катэгорыя афіцэраў узброеных сіл прылічаных да Генеральнага штаба.

Гісторыя правіць

У Рускай імператарскай арміі ў апошняй трэці XIX стагоддзі — пачатку XX стагоддзя такімі лічыліся афіцэры, якія скончылі поўны курс Мікалаеўскай Акадэміі Генеральнага штаба і прылічаныя да Генеральнага штаба (гэта значыць якія мелі права з часам атрымаць пасаду па Генеральнаму штабу).

Аднак гэта не азначала, што яны лічыліся ў кадрах Генеральнага штаба — службу яны праходзілі непасрэдна ў тых фарміраваннях, куды былі адкамандзіраваныя пасля заканчэння Акадэміі, у асноўным у штабах часцей і злучэнняў. Пры гэтым яны лічыліся ў спісах чыноў як па Генеральнаму штабу, так і па тым родзе войскаў, дзе служылі непасрэдна.

Да наіменавання чыну афіцэраў пасля прылічэння да Генеральнага штабу дадавалася назва апошняга, напрыклад: «Генеральнага Штаба капітан», якая захоўвалася і пры павышэнні ў чынах, на ўвесь час знаходжання ў спісах Генеральнага штаба.

У штабах (ад ваенна-акруговых — з 1864 года да дывізіённых), а таксама упраўленнях асобных брыгад, крэпасцяў меліся спецыяльныя пасады, якія павінны былі замяшчацца толькі чынамі Генеральнага штаба.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць