Ахаціна звычайная, таксама вядомы як Гіганцкі афрыканскі смоўж (лац.: Achatina achatina) — наземны бруханогі малюск атрада лёгачных слімакоў сямейства ахацінідаў. Лацінская назва лац.: Achatina паходзіць ад грэч.: achates, што значыць агат.

Ахаціна звычайная
Giant tiger land snail (Achatina achatina).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achatina achatina Linnaeus, 1758

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1442373

РаспаўсюджаннеПравіць

Лічыцца, што радзімай Ахаціны звычайнай з'яўляецца Заходняя Афрыка. Выкарыстоваецца ў якасці ежы як важная крыніца жывёльнага бялку сярод этнічных груп Заходняй Афрыкі.

Ахаціну звычайную рэгулярна канфіскуюць карантынныя органы ў аэрапортах ЗША, асабліва ў Балтымары, Даллесе, Міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кенэдзі ў Нью-Ёрку і ў Сан-Францыска[1]. Гэтыя вельмі вялікія слімакі ўтрымліваюцца ў якасці хатніх жывёл у заходнім свеце, дзе ўладальнікі цэняць іх за вялікі памер, адметныя рысы і рэдкасць[2].

Ахаціна звычайная лічыцца патэнцыйна небяспечным шкоднікам, інвазійным відам, які можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на сельскую гаспадарку, прыродныя экасістэмы або здароўе чалавека.

АпісаннеПравіць

Ракавіны гэтых слімакоў часта вырастаюць да даўжыні 18 сантыметраў з дыяметрам 9 см. Некаторыя асобіны, якія назіраліся ў дзікай прыродзе, былі памерамі 30 х 15 см, што робіць іх самымі буйнымі вядомымі наземнымі слімакамі[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць