Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук

Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ахен.

Ахенскі ўніверсітэт прыкладных навук
ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: FH Aachen – University of Applied Sciences
Заснаваны 1971
Рэктар Bernd P. Pietschmann[d][1]
Студэнты 13 671
Размяшчэнне Ахен
Сайт fh-aachen.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт налічвае каля 15 000 студэнтаў, 250 прафесараў, 470 выкладчыкаў па кантракце і 340 асістэнтаў. Ён спецыялізуецца на некаторых актуальных галінах (напрыклад, тэхналогіі, машынабудаванне, бізнес, дызайн і інш).

Установа займае першае месца сярод універсітэтаў прыкладных навук Германіі ў галіне электратэхнікі, машынабудавання і інфарматыкі. Дзесяць факультэтаў прапануюць 53 праграмы бакалаўрыяту, 22 магістратуры і 3 міжнародныя праграмы.

Факультэты правіць

  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт будаўніцтва
  • Факультэт хіміі і біятэхналогій
  • Факультэт мастацтваў і дызайну
  • Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт аэракасмічнай тэхнікі
  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт машынабудавання і мехатронікі
  • Факультэт медыцынскіх тэхналогій і прыкладной матэматыкі
  • Факультэт энергетычных тэхналогій

Зноскі

Спасылкі правіць