Ахоўскі сельсавет
Ахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ахова.
Ахоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ахова |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 823 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кашавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. Падчас узбуйнення раёнаў 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы скасаванага Іванаўскага раёна[2]. 6 студзеня 1965 года вёскі вернуты ў склад Дастоеўскага сельсавета адноўленага Іванаўскага раёна[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1823 чалавекі[4]. Нацыянальны склад: 94,6 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.