Ашур (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Ашур, бог)

А́шур (А́сур) (акад. ) — бог вайны, бог-ваяўнік, галоўнае бажаство старажытных асірыйцаў, якое ўвайшло затым у пантэон шумера-акадскіх багоў.

Фрагмент асірыйскага барэльефа з выявай Ашура

Ашур — гарадскі бог аднайменнай сталіцы Асірыі. Як і належыць мясцоваму бажаству, Ашур асацыяваўся з прысвечанай яму гарой Эпіх. Храм гэтага бога ў Ашуры насіў шумерскую назву Э-харсаг-курэй-кура, што азначае «Дом гары земляў». Першапачаткова Ашур быў племянным богам асірыйцаў. Ён працяглы час не лічыўся звязаным са з'явамі прыроды, а з'яўляўся спачатку богам-заступнікам палявання і адлюстроўваўся часцей за ўсё ў выглядзе паляўнічага з лукам, разам з быкамі — упадабанымі жывёламі асірыйцаў. Пазней, калі пачалася эпоха пастаянных войнаў і калі горад Ашур стаў цэнтрам самай магутнай дзяржавы таго часу, Ашур стаў галоўным чынам богам войнаў. Тэолагі надалі яму ўсе рэгаліі ўладара сусвету, стваральніка і ўпарадніка космасу і зрабілі бацькам багоў. Жонкай Ашура ў гэту эпоху асірыйскіх заваяванняў была абвешчана багіня Іштар. Вярхоўным жрацом Ашура быў сам цар Асірыі.

Літаратура правіць

  • М. Б. Ладыгин, О. М. Ладыгина Краткий мифологический словарь — М.: Издательство НОУ «Полярная звезда», 2003.