Ашур (горад)

старажытны горад у Іраку

Ашур (акад.: 𒀸𒋩 Aššur, араб. أشور‎‎, іўр.: Aššûr אַשּׁוּר, сір. ܐܫܘܪ, арам.: Ašur) — старажытны горад, які існаваў з 4-га тыс. па 614 да н.э. на тэрыторыі сучаснага Ірака. Названы ў гонар бога Ашура. З сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э. Ашур быў сталіцай Асірыі. Сёння на тэрыторыі старажытнага горада засталіся руіны Калат-Шаргат на адлегласці 260 км на паўднёвы захад ад Багдада.

Ашур (Калат-Шэргат)
Ashur (Qal'at Sherqat)
*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Салдаты ЗША каля руін Ашура, 2008
Краіна Сцяг Ірака Ірак
Тып Культурны
Крытэрыі iii, iv
Спасылка 1130
Рэгіён*** Арабскія краіны
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2003  (27-я сесія)
У небяспецы 2003-
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Месапатамія ў другім тысячагоддзі да н.э.

Гісторыя

правіць

Пагаршэнне клімату на Аравійскім паўвостраве ў другой палове 3-га тысячагоддзі да нашай эры выклікала перасяленне адтуль семіцкіх плямёнаў да сярэдняга цячэння Еўфрата і далей на поўнач і ўсход. Паўночнай групай гэтых семіцкіх перасяленцаў былі асірыйцы, цесна звязаныя паходжаннем і мовай з плямёнамі, якія рассяліліся на той частцы Месапатаміі, дзе Еўфрат набліжаецца да Тыгра і атрымалі назву акадцаў[1].

У гэты перыяд семіцкае племя акадскага паходжання, якое пакланялася свайму племянному богу Ашуру, заснавала аднайменны горад на месцы старога сабарыйскага паселішча. Горад і тэрыторыя вакол яго вельмі доўга была акадскім (семіцкім) астраўком пасярод субарыйскага і хурыцкага насельніцтва паўночнага Міжрэчча. Горад узнік як рэлігійны цэнтр і доўгі час быў фактычна паселішчам племя вакол храма Ашура. У XXI стагоддзі да нашай эры горад знаходзіўся пад уладай цароў Трэцяй дынастыі Ура, якія дасылалі да яго сваіх намеснікаў-энсі. Затым горад захапілі хурыцкія князі. І толькі дзесьці ў сярэдзіне XX стагоддзя да нашай эры ў горада з’явіліся ўласныя кіраўнікі — ішыякумы. Гэта былі вярхоўныя жрацы Ашура, якія ведалі будаўніцтвам і храмавым гаспадаркай, але адначасова былі і гарадскімі галовамі. Ішыякумы ўзначальвалі абшчыну Ашура «алем Ашур», але не стаялі над ёй. Хоць іх улада была спадчыннай, яна абмяжоўвалася дзяржаўным саветам. Праўда, у гэты савет відаць уваходзілі толькі прадстаўнікі знаці і старэйшыны, бо звестак аб сходы абшчыны ў асірыйскіх крыніцах няма. Першыя з вядомых гісторыі ішыякумаў мелі яшчэ асірыйскія, а верагодна і субарыйскія імёны — Ушпіа і Кікіа. Апошні ў асірыйскай традыцыі лічыўся будаўніком горада. З тых часоў на працягу шасці стагоддзяў [2] Ашур быў тыповай старажытнай номавай дзяржавай, якая перыядычна падпарадкоўвалася мацнейшым суседзям.

Паступова склад савета ўсё больш замяшчаўся людзьмі, блізкімі да кіраўніка. З узмацненнем улады кіраўніка значэнне органаў абшчыннага самакіравання змяншалася. Хоць парадак вылучэння ліму захаваўся і пазней, калі ішыякум ператварыўся ў сапраўднага манарха. У XXIII ст. да н.э. уся Паўночная Месапатамія, у тым ліку і горад Ашур, апынуліся пад уладай магутнага Акадскага царства. Напачатку XXII ст. да н.э. Акадскае царства пала пад ударамі горнага народа кутыяў, і Ашур на некаторы час атрымаў самастойнасць.

 
Рэканструкцыя архаічнага храма Іштар з храмавым інвентаром (курыльніцы, ступеньчаты алтар) і статуэткамі людзей, якія моляцца. Ашур, каля 2400 да н.э. Пергамскі музей у Берліне

Ад старажытнага горада захаваліся рэшткі ўмацаванняў, храмаў, зікураты, жылыя і гандлёвыя кварталы, бібліятэка клінапісных тэкстаў. Руіны адкрыты ў 1821, упершыню даследаваны англійскім навукоўцам А. Г. Леярдам у 1845-47. У 1903-14 нямецкія навукоўцы Р. Кольдэвей і В. Андрэ адкрылі 2 лініі абарончых збудаванняў з манументальнымі варотамі і бастыёнамі. Знойдзена бібліятэка (больш старажытная чым бібліятэка Ашурбаніпала) з клінапісныя тэкстамі (у т. л. хецкімі).

Руіны горада ўваходзяць у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. Асірыйцы размаўлялі на паўночным дыялекце акадскай мовы.
  2. Г.з. увесь стараасірыйскі і пачатак новаасірыйскага перыяду

Літаратура

правіць
  • Walter Andrae: Das wiedererstandene Assur. Hinrichs, Leipzig 1938 (2. Aufl. Beck, München 1977). ISBN 3-406-02947-7
  • Walter Andrae: Babylon. Die versunkene Weltstadt und ihr Ausgräber Robert Koldewey. de Gruyter, Berlin 1952.
  • Eva Cancik-Kirschbaum: Die Assyrer. Geschichte, Gesellschaft, Kultur. C.H.Beck Wissen, München 2003. ISBN 3-406-50828-6
  • Olaf Matthes: Zur Vorgeschichte der Ausgrabungen in Assur 1898—1903/05. MDOG Berlin 129, 1997, 9-27. ISSN 0342-118X

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1130
рус.англ.фр.