Брэст (аэрапорт)

(Пасля перасылкі з Аэрапорт Брэст)

Брэст (Тэльмы Новыя) — аэрапорт у Беларусі. размешчаны за 3,5 км на ўсход ад Брэста, паміж вёскай Шэбрын (з поўдня) і Маскоўскай шашай (з поўначы).

Аэрапорт Брэст
ІАТА: BQT (ун.код БРТ)ІКАА: UMBB (УМББ)
Інфармацыя
Тып грамадзянскі
Краіна Беларусь
Размяшчэнне Брэст
Эксплуатант Брэсцкі філіял ДП «Белаэранавігацыя»
Вышыня НУМ +142,7 м
Часавы пояс UTC+3/+3
Час працы 06:00-13:30 UTC
Сайт Афіцыйны сайт
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток
4197 (2013)[крыніца?]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая чарга аэрапорта была пабудавана ў 1976 годзе. Аэравакзал узведзены ў 1986 (архіт. В. Арсеньеў, А. Ляшук, В. Кескевіч, Р. Шылай, В. Гапіенка; Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1].

Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіялайнеры, узлётная вага да 400 тон. У 1999 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага.

Аэрадром адносіцца да аэрадрома класа «В» і ўваходзіць у аэрапорт IV класа. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплуатацыі самалётаў Ан-24, Іл-76, Ту-154, У-737, У-757-200, У-767-207870, А-310-200, А-310-300, і класам ніжэй, а таксама верталётаў ўсіх тыпаў без абмежаванняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўвання.

Аэрапортны комплекс прапускной здольнасцю 4000 пасажыраў у гадзіну ўключае ў сябе камеры захоўвання, медпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасцініцу на 5067 месцаў з аўтастаянкай.

Аэрапорт Брэст абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 1.30 да 23.30.

Будынак аэравакзала правіць

Складаецца з 3 квадратных у плане аб’ёмаў, злучаных паміж сабой. У цэнтральным аб’ёме знаходзіцца аперацыйная зала, перакрытая металічнай канструкцыяй, у другім — рэстаран, сталовая, у трэцім — адміністрацыйныя памяшкання, багажнае аддзяленне, пошта і інш. Фасады будынка адрозніваюцца выразнай пластыкай, своеасаблівай архітэктурна-мастацкай кампазіцыяй[1].

Прыманыя тыпы ПС правіць

Ан-12, Ан-24, Іл-76, Ту-134, Ту-154, Як-40, Як-42, Airbus A310, Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321, Boeing 737-500(-800), Boeing 757-200 і інш. тыпы ПС 3-4 класа, верталёты ўсіх тыпаў. Класіфікацыйная колькасць УПП (PCN) 24/R/B/X/T.

Чартарныя рэйсы правіць

Авіякампанія Пункты прызначэння
  Белавія Чартарныя рэйсы: Бургас, Анталья, Ціват

Рэгулярныя (сезонна з чэрвеня па верасень): Калінінград

Зноскі

  1. а б Брестский аэровокзал // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць