Віцебск (аэрапорт)

(Пасля перасылкі з Аэрапорт Віцебск)

Аэрапорт Віцебск (Усходні) — міжнародны аэрапорт, размешчаны за 11 км ад горада Віцебск.

Віцебск
ІАТА: VTBІКАА: UMII
Інфармацыя
Краіна Беларусь
Дата адкрыцця 1968
Вышыня НУМ 208
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
06/24 2606 х 42 бетон

Гісторыя правіць

Развіццё авіяцыі ў Віцебску пачалося ў 1932 годзе, калі тут быў пабудаваны аэрадром са штучным пакрыццём. У канцы 1940-х — пачатку 1950-x гадоў аэрадром з ваеннага ператварыўся ў грамадзянскі аэрапорт і заняў значнае месца ў развіцці грамадзянскай авіяцыі Беларусі. З-за хуткага развіцця горада Віцебска і росту жыллёвага будаўніцтва, было прынятае рашэнне вынесці аэрапорт за межы горада. З 1978 года пачаў функцыянаваць «Аэрапорт Віцебск», які знаходзіцца за 11 км ад горада.

Аэрапорт мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2606 метраў і шырынёй 42 метры, здольную прымаць самалёты Ту-154, Іл-76 і класам ніжэй.

У 1996 годзе аэрапорту «Віцебск» нададзены статус міжнароднага.

У цяперашні час Аэрапорт «Віцебск» з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага Прадпрыемства «Белаэранавігацыя» і ажыццяўляе авіяцыйную і непрофільную дзейнасць па наступных напрамках:

  • унутрырэспубліканскія рэгулярныя авіяперавозкі;
  • чартарныя ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя пасажырскія і грузавыя авіяперавозкі;
  • абслугоўванне гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»;
  • выкананне няпрофільных відаў паслуг (захоўванне і перавозка ГЗМ, прадастаўленне аўтатранспарту, мытнае захоўванне і іншае).

Аэрапорт мае прапускную здольнасць да 150 пасажыраў у гадзіну, залу VIP і ўсе неабходныя структуры для пасажыраў, багажу і грузаў.

Аэрапорт прыдатны для эксплуатацыі паветраных судоў: Іл-76, Ту-154, У-737-800, У-757-200, А-310-200, іншых самалётаў ніжэй класам і верталётаў ўсіх тыпаў[1].

Крыніцы правіць