Гомель (аэрапорт)
Аэрапорт Гомель (GME, UMGG). Размешчаны недалёка ад горада Гомель.
Гомель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: GME — ІКАА: | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Краіна | |||||||
Дата адкрыцця | 1968 | ||||||
Эксплуатант | Белаэранавігацыя | ||||||
Хаб для | Belavia | ||||||
Вышыня НУМ | 144 | ||||||
Сайт | gomelavia.com | ||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Статыстыка | |||||||
Гадавы пасажырапаток | 45 000 (2013) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З сярэдзіны 1950-х гадоў з Гомеля выконваліся рэгулярныя авіярэйсы ў Мінск і Кіеў, у аддаленыя райцэнтры вобласці, тут жа базіравалася санітарная і сельскагаспадарчая авіяцыя.
У 1968 годзе недалёка ад Гомеля была пабудавана новая, самая сучасная па тых часах узлётна-пасадачная паласа, на якую першым прызямліўся самалёт Ан-24. Пасля сталі прымаць больш буйныя самалёты. На прадпрыемстве эксплуатаваліся самалёты Як-40, Ту-134 і Ту-154. Пасажыраабарот дасягаў некалькіх соцень чалавек. Рэйсы ажыццяўляліся ў Маскву, Сочы, Сімферопаль і Адэсу. Інтэнсіўнымі сталі ў канцы 1980-х гадоў палёты ў раёны крайняй Поўначы і Заходняй Сібіры.
У 1993 годзе аэрапорт «Гомель» атрымаў статус міжнароднага. У цяперашні час аэрапорт выкарыстоўвае авіякампанія «Белавія», выконваюцца палёты ў Калінінград. У аэрапорце працуюць памежныя, мытныя і санітарныя службы, а таксама службы сервісу.
У цяперашні час маецца адна ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2570 метраў і шырынёй 43 метры, што дазваляе абслугоўваць самалёты Ан-24, Іл-76т, Ту-134, Ту-154, Ту-204, Боінг-737-200 максімальнай узлётнай масай да 171 тоны.
Распрацаваны праект па рэканструкцыі аэрапорта. Прадугледжана пашырэнне і мадэрнізацыя да ўзроўню міжнародных патрабаванняў тэхналагічных зон прылёту і вылету аэравакзала, зоны рэгістрацыі і надгляду пасажыраў і багажу, мытнага афармлення і пагранічнага кантролю. Першы этап рэканструкцыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў горада і Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Авіякампаніі і кірункі
правіць1 чэрвеня 2018 года авіякампанія Belavia пачала выконваць рэгулярны летні рэйс Калінінград-Гомель-Калінінград[1]. Лёты выконваюцца двойчы на тыдзень да жніўня. Таксама 1 чэрвеня 2018 года авіякампанія S7 Airlines пачала выконваць рэгулярны летні рэйс Масква-Гомель-Масква (аэрапорт Дамадзедава)[1]. Лёты выконваюцца тры разы на тыдзень да 27 кастрычніка.
Авіякампанія | Кірунак | Аэрапорт | Заўвагі |
---|---|---|---|
Belavia | Калінінград | Храброва | летні |
S7 Airlines | Масква | Дамадзедава | летні |
Будынак
правіцьГомельскі аэравакзал пабудаваны па праекце архітэктара Льва Тамкова ў 1969 годзе.
Аэравакзальны комплекс складаецца са старога і новага (1985, архітэктар В. Бяспалаў) карпусоў, аб’яднаных аднапавярховай прыбудовай. Новы корпус — 2-павярховы працяглы аб’ём, які стаіць на стылабаце. Кампазіцыя фасадаў вырашана на проціпастаўленні вертыкальных пілонаў і гарызантальнага фігурнага казырка, які вянчае будынак. На 1-м паверсе размешчаны аперацыйная зала, памяшканне камплектавання багажу на вылятаючыя рэйсы, кафэ на 50 месцаў і інш. Першы паверх дзвюма лесвіцамі звязаны з цокальным паверхам, дзе размяшчаюцца камеры захоўвання, дапаможныя памяшканні. На 2-м паверсе — памяшканні для адпачынку транзітных пасажыраў, рэстаран на 50 месцаў, аддзяленне сувязі, комплексны пункт бытавога абслугоўвання. У прыбудове размешчаны памяшканні выдачы багажу. Для аздаблення інтэр’ерам выкарыстаны прыродны камень, мармур, граніт, дрэва, каляровыя металы, дэкаратыўная тынкоўка[2].
Перад будынкам аэравакзала — плошча з пляцоўкай для стаянкі таксі, аўтобусаў, невялікі сквер[2].
Зноскі
правіць- ↑ а б Аэропорт Гомеля будет обслуживать новый чартерный рейс в Анталью (руск.). Регионы. БелТА (17 мая 2018).
- ↑ а б Аэропорт Гомель // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гомель (аэрапорт)