Аўгсбургскае веравызнанне
Аўгсбургскае веравызнанне (лац.: Confessio Augustana) — асноўны дакумент вызнання веры лютэранскай царквы і адзін з самых важных дакументаў лютэранскай Рэфармацыі. Аўгсбургскае веравызнанне напісана нямецкай і лацінскай мовамі і было прадстаўлена шэрагу нямецкіх кіраўнікоў і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу 25 чэрвеня 1530 года. Тэкст веравызнання належыць пратэстанцкаму дзеячу Філіпу Меланхтану, які быў зацверджаны Марцінам Лютэрам. Прычынай напісання веравызнання з'яўляецца заклік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V да тлумачэння Лютэрам і яго паплечнікамі сваіх рэлігійных перакананняў у спробе аднавіць рэлігійнае і палітычнае адзінства ў імперыі, дзеля падтрымкі абараноздольнасці супраць турэцкага ўварвання. Вызнанне з'яўляецца чацвёртым дакументам, які змяшчаецца ў кнізе згоды.
Перадумовы
правіць21 студзеня 1530 года імператар Карл V выдаў лісты з Балонні, запрашаючы прадстаўнікоў імперскіх тэрытарыяльных адзінак сустрэцца на імперскім сойме ў Аўгсбургу 8 красавіка з мэтай абмеркавання і вырашэння розных важных пытанняў. Не зважаючы на тое, што загад аб запрашэнні быў вытрыманы ў вельмі мірнай форме, ён быў атрыманы з падазрэннем некаторымі пратэстантамі. Ландграф Філіп Гесэнскі вагаўся аб прысутнасці на рэйхстагу, аднак Іаган Саксонскі, які атрымаў загад 11 сакавіка, 14 сакавіка накіраваў лісты да Марціна Лютэра, Юстуса Ёнаса, Іагана Бугенхагена і Філіпа Меланхтана, каб сустрэцца з імі ў Торгау, дзе ён жыў, дзеля стварэння апісання лютэранскай веры, дзеля прадстаўлення яго перад імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі на сойме.
Гэтае апісанне атрымала назву «Артыкулы Торгау». 3 красавіка, курфюрст і рэфарматары рушылі з Торгау і дасягнулі горада Кобург 23 красавіка. Там, Лютэр застаўся чакаць паплечнікаў, бо згодна з Вормскім эдыктам знаходзіўся па-за законам. Астатнія дасягнулі Аўгсбурга 2 мая. Падчас падарожжа, Меланхтан працаваў над апалогіяй, выкарыстоўваючы Торгаўскія артыкулы, і паслаў праект сваёй працы да Лютэра ў Кобург 11 мая, які той ухваліў.
Склад
правіць28 артыкулаў
правіцьАўгсбургскае веравызнанне складаецца з 28 артыкулаў, прадстаўленымі лютэранскім княз'ям і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу, якія вызначалі пратэстанцкія тэзы і антытэзы. 21 галоўных тэзаў апісваюць нарматыўныя прынцыпы хрысціянскай веры, якой прытрымліваліся лютэране; 7 антытэзаў маюць выгляд сцвярджэнняў, якія апісваюць тое, што разглядаецца як парушэнні хрысціянскай веры ў цяперашняй Рымскай царкве.
Заключэнне
правіць«Тое, што ў вучэнні і абрадах з нашага боку нічога не пярэчыць Свяшчэннаму Пісанню або каталіцкай царкве». Подпісы некалькіх свецкіх лідараў Саксоніі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўгсбургскае веравызнанне
- The Augsburg Confession (1530). (лац.) (англ.)
- Augsburg Confession (1530) Архівавана 10 жніўня 2011.. Артыкулы XXII — XXVIII (англ.)
- Confessio Augustana. Das Augsburgische Bekenntnis (1530). Bekenntnisschriften der evangelisch-lutherischen Kirche (1930) (ням.)
- Augsburger Bekenntnis. (ням.)
- The Roman Confutation (1530) Архівавана 30 верасня 2007.. (англ.)
- Augsburg Confession. The Lutheran Cyclopedia (1899) (англ.)
- Аугсбургское вероисповедание. (руск.)