Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі (1989)

Аўгуст Лазаравіч Мілава́наў[2] (16 чэрвеня 1937, Валгаград — 19 ліпеня 2019) — беларускі акцёр, тэатральны педагог. Народны артыст БССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Аўгуст Мілаванаў
руск.: Августин Лазаревич Милованов
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1937(1937-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2019(2019-07-19)[1] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 0590558

Біяграфія правіць

У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1962—2012 гадах — у Купалаўскім тэатры.

Акрамя работы ў тэатры А. Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у любіцельскіх тэатрах. З 1967 па 1987 год выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) майстэрства акцёра[3].

Творчасць правіць

Тэатральныя ролі правіць

Сярод лепшых роляў Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А. Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В. Быкава), Осіп («Рэвізор  (руск.)» М. Гогаля), Кудраш («Навальніца  (руск.)» А. Астроўскага), Дэ Манлюкар («Лесвіца славы» Э. Скрыба  (руск.)), Зурыко («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ  (руск.)), Герастрат («Забыць Герастрата!  (руск.)» Р. Горына), Шындзін, Айзатулін («Мы, што ніжэй падпісаліся», «Пратакол аднаго пасяджэння» А. Гельмана  (руск.)), Еўдакімаў («Яшчэ раз пра каханне!» Э. Радзінскага), Міхай Груя («Святая святых» І. Друцэ  (руск.)), Гэлі Гэй («Што той салдат, што гэты  (руск.)» Б. Брэхта), Аляксандр Амількар («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць  (фр.)» І. Жаміяка  (фр.)), Макарэл («Зоркі вечныя» М. Бора), Ромул («Ромул Вялікі  (руск.)» Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў («Лес  (руск.)» А. Астроўскага), Арцэбіскуп («Князь Вітаўт» А. Дударава), фон Вальтэр («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Тэўе («Памінальная малітва» Р. Горына)[4].

Фільмаграфія правіць

Прызнанне і ўзнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мілава́наў Аўгуст Лазаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 482. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 110—111.
  • Аўгуст Мілаванаў // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі / уклад., навук. рэд., уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2005. — Т. 4. — С. 280—287. — Змест: [Біяграфія]. Сведчанні сучаснікаў / В. Навуменка, Т. Арлова.
  • Сохарь, Ю. Август Милованов / Юрий Сохарь // Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра / Юрий Сохарь. Минск, 2005. С. 300—309.

Спасылкі правіць