Адкрыць галоўнае меню

Аўгуст Цэсарац (харв.: August Cesarec; 4 снежня 1893, Заграб, Харватыя — 17 ліпеня 1941, Заграб, Харватыя) — харвацкі перакладчык, празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч.

Аўгуст Цэсарац
харв.: August Cesarec
August Cesarec Zagreb Tkalca.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 4 снежня 1893(1893-12-04)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 ліпеня 1941(1941-07-15) (47 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: журналіст, перакладчык, пісьменнік
Жанр: экспрэсіянізм, рэалізм
Валодае мовамі: Харвацкая мова[2]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Яшчэ ў сярэдняй школе захапіўся сацыялістычнымі ідэямі, таму знаходзіўся пад пастаянным назіраннем паліцыі і некалькі разоў быў арыштаваны. Мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію. Пад уражаннем ад Кастрычніцкай рэвалюцыі перайшоў на бальшавіцкія пазіцыі і ўдзельнічаў у нелегальнай працы камуністычных арганізацый.

Друкаваўся з 1909 года. Разам з Міраславам Крлежам пачаў у 1919 годзе выданне часопіса «Plamen» («Полымя»), які прапагандаваў рэвалюцыйныя ідэі, супрацоўнічаў у перыядычным друку «левіцы».

Член Камуністычнай партыі Югаславіі з 1920 года. У лістападзе 1922- сакавіку 1923 г. здзейсніў паездку ў СССР. Шмат разоў арыштоўваўся. У 1934—1937 гг. жыў у СССР. Як камуніст і перакананы антыфашыст, у 1937 годзе ён ваяваў у Іспаніі супраць Франка, пра што напісаў кнігу «Іспанскія сустрэчы» («Španjolski susreti»). Увосень 1938 вярнуўся ў Югаславію.

Арыштаваны ўсташамі 15 мая 1941 года і кінуты ў лагер Кярэсцінац (Kerestinac). У ліпені прыняў удзел у няўдалых уцёках зняволеных. Усе яны былі схоплены — і 17 ліпеня 1941 года Цэсарац быў расстраляны па прысудзе суда[5] На турэмнай сцяне Цэсарац пакінуў надпіс «Živjela sovjetska Hrvatska!» (Жыве савецкая Харватыя!)

ТворчасцьПравіць

 
Бюст Аўгуста Цэсарца ў Заграбе

У кнігах аповесцей і апавяданняў «Судзіце мяне» (1925), «За новай дарогай» (1926), «Навелы» (1939), раманах «Імператарскае каралеўства» (1925), «Залаты юнак і яго ахвяры» (1928), «Уцекачы» (1933) і інш. сацыяльныя матывы, падпарадкаваныя духу часу. Аўтар зборніку паэзіі «Вершы» (1919), п'есы «Сын айчыны» (1940), кніг публіцыстыкі «Са свету прыгнечаных» (1925), «Іспанскія сустрэчы» (1938), «Падарожжа па Савецкім Саюзе» (1940) і інш.

Перакладаў з нямецкай, французскай, чэшскай і рускай моў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120602644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. August Cesarec // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120602644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  5. У рамане Юліяна Сямёнава «Альтэрнатыва» Цэсарца да смерці забіваюць усташы па загадзе Дзіда Кватарніка.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць