Аўгуст Якабсан
Аўгуст Якабсан (1904 — 1963) — эстонскі пісьменнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1945). Народны пісьменнік Эстонскай ССР (1947).
Аўгуст Якабсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: August Jakobson | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдуард Пяль[d] | ||||||
Пераемнік | Ёган Эйхфельд | ||||||
Нараджэнне |
20 жніўня (2 верасня) 1904 |
||||||
Смерць |
23 мая 1963[1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 20 жніўня (2 верасня) 1904 года ў пасёлку Раэма (цяпер — Пярнумаа, Эстонія) у сям’і фабрычнага рабочага. Вучыўся ў гімназіі, сродкі на вучэнне зарабляў на торфараспрацоўках, у порце, на лясных складах. У апошнім класе гімназіі, у 1925 годзе, пачаў пісаць свой першы раман «Прыгарад бедных грэшнікаў»: кніга пра гарадскую беднату, насычаная аўтабіяграфічным матэрыялам. Раман быў надрукаваны ў 1927 годзе. Пасля заканчэння гімназіі будучы пісьменнік паступіў у Тартускі ўніверсітэт: вывучаў палітэканомію, затым медыцыну.
У першы перыяд творчасці, да далучэння Эстоніі да СССР, Якабсан напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў з жыцця эстонскіх рабочых, інтэлігенцыі і буржуазіі, востра крытыкуючы буржуазны лад. Аднак творы гэтага перыяду поўныя безвыходнасці, з элементамі натуралізму.
Устанаўленне Савецкай улады ў Эстоніі адбілася на творчасці пісьменніка. Ён актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве маладой саюзнай рэспублікі. Авалодаўшы метадам сацыялістычнага рэалізму, ён таленавіта адлюстроўваў складаныя працэсы, якія адбываліся ў краіне. П’еса «Жыццё ў цытадэлі» (1946) паказвае ідэйны рост эстонскай інтэлігенцыі, п’еса «Барацьба без лініі фронту» (1947) адлюстроўвае барацьбу эстонскага пралетарыяту ў 1920-х гадах. Пераадоленні буржуазных перажыткаў у свядомасці людзей прысвечана п’еса «Ржаўчына» (1947). Класавую барацьбу ў эстонскай вёсцы, якая ўступіла на шлях калектывізацыі, аўтар адлюстроўвае ў п’есе «Наша жыццё» (1948). У тым жа годзе напісана п’еса «Два лагеры» аб сутыкненні двух светапоглядаў, камуністычнага і буржуазнага, прафашысцкага, у асяроддзі эстонскай інтэлігенцыі. П’еса «Будаўнік» (1949) расказвае пра пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.