Адкрыць галоўнае меню

Аўзіас Марк (катал.: Ausiàs March; 1397, Гандыя, прав. Валенсія — 3 сакавіка 1459, Валенсія) — каталонскі (валенсійскі) паэт.

Аўзіас Марк
Estàtua d'Ausiàs March a Gandia crop.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1400[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 сакавіка 1459[3][4][5]
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, рыцар
Жанр: паэзія
Валодае мовамі: іспанская мова, Valencian[d] і каталанская мова[3]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Магчымы партрэт Аўзіаса Марка, XV ст.

Змест

БіяграфіяПравіць

Сын паэта Перэ Марка. Набліжаны караля Альфонса V, ваяваў на Корсіцы, у Сардзініі, Сіцыліі, Неапалі, на поўначы Афрыкі. Пасля 1425 пакінуў ваенную ніву, ў 1428 годзе вярнуўся ў Гандыю. Каля 1430 года пачаў пісаць. У 1437 ажаніўся на Ісабэль Мартурэль, сястры Жуанота Мартурэля, якая праз два гады памерла. У 1450 годзе пасяліўся ў Валенсіі, дзе праз некалькі гадоў памёр.

 
Магила Аўзіаса Марка ў саборы Прачыстай Дзевы Марыі, Валенсія

ТворчасцьПравіць

Марк парваў з рытарычнай традыцыяй правансальскіх трубадураў, уносячы ў вершы пра каханне, веру і смерць інтымны лірычны пачатак. Захавалася 128 яго твораў, напісаных на валенсійскай мове. На іспанскую (кастыльскую) мову іх, сярод іншых, перакладаў Хорхэ дэ Мантемаёр (1560). Яны паўплывалі на іспанскую паэзію эпохі Адраджэння. Дастаткова сказаць, што вучнямі Марка лічылі сябе Хуан Баскан і яго сябар Гарсіласа дэ ла Вега, Дыега Хуртада дэ Мендоса, Фернанда дэ Эрэра і іншыя.

У гонар Аўзіаса Марка названы кратар на Меркурыі.

БібліяграфіяПравіць

  • Obra poética completa/ Rafael Ferreres, ed. Madrid: Editorial Castalia, 1979
  • [Стихи] // Из каталонской поэзии. Л.: Художественная литература, 1984, с.64-77

Зноскі

  1. Бібліятэка Кангрэса — 1800.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118781774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Ausiàs March // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Ausiàs March // Spanish Biographical DictionaryReal Academia de la Historia. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Tormo García A. Ausiàs March. Madrid: Publicaciones Españolas, 1959
  • McNerney K. The influence of Ausiàs March on early Golden Age Castilian poetry. Amsterdam: Rodopi, 1982
  • Ferraté J. Llegir Ausiàs March. Barcelona: Assaig, 1992.
  • Sattel S. Ausiàs March: Katalanische Lyrik im 15. Jahrhundert. Frankfurt: Domus Editoria Europaea, 1993
  • Villalmanzo Cameno J. Ausias March: colección documental. Valencia: Institució Alfons el Magnànim; Diputació de València, 1999

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць