Аўсец[3] (Helictótrichon) — род кветкавых сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Аўсец

Helictotrichon sempervirens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helictotrichon Besser (1827)

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
GRIN  g:5486
IPNI  18175-1

Навуковая назва роду паходзіць з грэчаскай мовы, ад слоў helictos — «скручаны» і trix — «волас», з-за скручаных у ніжняй частцы асцюкоў ніжніх кветкавых лускавінак[4].

Батанічнае апісанне правіць

 
Аўсец лугавы (Helictotrichon pratense)

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй каля 1 метра з паўзучымі падземнымі парасткамі (або без такіх), якія часам утвараюць густыя дзярновіны.

Сцёблы прамыя, похвы ў рознай ступені разламаныя, без вушак. Ліставыя пласцінкі лінейныя або нават вузкалінейныя, часта шчацінападобна ўздоўж згорнутыя або складзеныя, да 12 мм шырынёй.

Колькасць храмасом — 7[4].

Распаўсюджанне правіць

Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя па-за тропікаў у значнай частцы Еўразіі, у Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. У азіяцкіх і афрыканскіх тропіках сустракаецца на высакагор’ях.

17 відаў растуць на тэрыторыі былога СССР[4].

Значэнне і прымяненне правіць

Усе віды роду з’яўляюцца кармавымі пашавымі раслінамі невысокай якасці, з-за высокай калянасці ліставых пласцінак. Вышэй за іншых цэняцца мезафільныя высакагорныя віды[4].

Таксанамія правіць

Род па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 41 від[5]:, па іншых звестках род аб’ядноўвае 90 відаў[6].

 
Аўсец пушысты (Helictotrichon pubescens). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Віды па дадзеных садоў К’ю:

Некаторыя віды, якія раней уключалі ў род, цяпер адносяцца да роду Trisetopsis Röser & A.Wölk (2013).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Цвелёв 1976.
  5. Список видов рода Helictotrichon Besser (англ.). World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew.
  6. Виды рода Helictotrichon по сведениям ресурса The Plant List.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Helictotrichon // The Plant List
  • Овсец: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 студзеня 2014)