Аўстралапітэкі — група выкапнёвых вышэйшых прыматаў, першыя прадстаўнікі сямейства гамінідаў.

 Аўстралапітэкі

«Місіс Плез» — чэрап саміцы Australopithecus africanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus R. A. Dart, 1925

Віды
Месцы знаходак

выява

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454130
FW  40900

Першыя выкапнёвыя парэшткі аўстралапітэкаў былі знойдзены ў 1924 на поўдні Афрыкі. Яны атрымалі сістэматычную назву па месцы знаходкі — аўстралапітэк афрыканскі. Вынікі раскопак на тэрыторыі Афрыкі ў другой палове ХХ ст. сведчаць, што аўстралапітэкі жылі больш чым 5 мільёнаў гадоў таму.

Даследаванне знойдзеных частак шкілета аўстралапітэкаў паказала, што яны спалучалі ў сабе прыкметы чалавека і малпы. Вывучэнне будовы карэнных зубоў аўстралапітэкаў указвала на жыўленне расліннай ежай. У той жа час будова іклаў і разцоў пацвярджала выкарыстанне ежы жывёльнага паходжання. Галаўны мозг аўстралапітэкаў меў аб’ём каля 650 см³, што практычна не адрознівала яго ад мозгу сучасных чалавекападобных малпаў. Рост быў у межах 100—150 см, а маса цела складала прыкладна 30—60 кг.


Аўстралапітэкі зрабілі два важныя крокі ад жывёл да чалавека. Першым з іх стала прамахаджэнне, пра што гаворыць будова іх тазавых касцей. Варта заўважыць, што хаджэнне на дзвюх нагах першапачаткова прынесла масу нязручнасцей. Зменшылася хуткасць перамяшчэння, больш цяжка, у адрозненне ад чатырохногіх жывёл, пачалі праходзіць роды. 3 іншага боку, з’явіліся несумненныя перавагі такога руху. Напрыклад, вызваліліся пярэднія канечнасці — рукі. Аўстралапітэкі змаглі трымаць у руках камяні або палкі, але самастойна прылады працы яны яшчэ не выраблялі. Другой асаблівасцю аўстралапітэкаў з’явілася парадзенне валасянога покрыва. Ва ўмовах гарачага і сухога клімату яно было перашкодай, якая замінала ахаладжэнню арганізма.

Аўстралапітэкі лічацца тупіковай галіной эвалюцыі чалавека. Яны цалкам вымерлі каля 1 млн гадоў таму. Найбольш верагоднай прычынай вымірання была перавага ў іх рацыёне расліннай ежы. Раслінаеднасць не стымулявала выраб прылад працы і далейшае развіццё і павелічэнне аб’ёму галаўнога мозгу.

Літаратура правіць

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / С. С. Маглыш, А. Я. Карэўскі; пад рэд. С. С. Маглыш; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — Мінск: Нар. асвета, 2010. ISBN 978-985-03-1462-8