Аўстралійская пліта

Інда-Аўстралійская пліта — літасферная пліта, складаецца з кантынента Аўстраліі, і акіяна вакол яго, распасціраецца на паўночным захадзе да Індыйскага субкантынента і прылеглых вод.

Літасферныя пліты. Аўстралійская пліта паказана аранжавым колерам.

Нядаўнія даследаванні дапускаюць, што Інда-Аўстралійская пліта можа знаходзіцца ў працэсе разлому на дзве асобных пліты пад дзеяннем напругі, выкліканай сутыкненнем Інда-Аўстралійскай пліты з Еўразійскай уздоўж Гімалаяў. Гэтыя дзве субпліты звычайна завуць Індыйскай і Аўстралійскай плітамі.