Аўстралія і Акіянія
Аўстра́лія і Акія́нія — частка свету, якая складаецца з мацерыка Аўстралія, астравоў, якія прылягаюць да Аўстраліі, і астравоў, якія ўваходзяць у Акіянію. Агульная плошча Аўстраліі і Акіяніі складае 8,52 млн. км², насельніцтва — 33,8 млн. чал.
Пры падзеле ўсёй сушы на часткі свету Акіянія звычайна аб'ядноўваецца з Аўстраліяй у частку свету «Аўстралія», часам вылучаецца ў самастойную частку свету і радзей разглядаецца як частка свету «Аўстралія і Акіянія» [1]. У англамоўных краінах частка свету «Аўстралія і Акіянія» завецца проста «Oceania». З іншага боку, нярэдка паняцце «Oceania» супадае па сэнсе з беларускім «Акіянія».
КраіныПравіць
Аўстралія
Вануату
Кірыбаці
Маршалавы Астравы
Мікранезія
Науру
Новая Зеландыя
Палау
Папуа — Новая Гвінея
Самоа
Саламонавы Астравы
Тонга
Тувалу
Фіджы
Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия, статья «Части света»(недаступная спасылка)