Аўстра-Венгрыя
Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 1867—1918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).
Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рейсхраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана Die im Reichsrat vertretenen Konigreiche und Lander und die Lander der heiligen ungarischen Stephanskrone | ||||||||||
| ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
Дэвіз «Viribus Unitis» (Аб'яднанымі намаганнямі) «Indivisibiliter ac Inseparabiliter» (Непадзельна і непарыўна) | ||||||||||
Гімн «Gott erhalte, Gott beschütze» (Божа, беражы, Божа, абараняй) | ||||||||||
![]() Тэрыторыя імперыі ў 1914 | ||||||||||
Сталіца | Вена (фактычная) Будапешт | |||||||||
Мова(ы) | Нямецкая, венгерская | |||||||||
Грашовая адзінка | Гульдэн (1867—1892) крона (1892—1918) | |||||||||
Плошча | 676,615 тыс. км² (1910) | |||||||||
Насельніцтва | 52.749.900 чал. (1914) | |||||||||
Форма кіравання | Дуалістычная манархія | |||||||||
Дынастыя | Габсбургі | |||||||||
Імператар | ||||||||||
- 1867—1916 | Франц Іосіф I | |||||||||
- 1916—1918 | Карл I | |||||||||
НазваПравіць
Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k. — kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з'яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.
МежыПравіць
На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).
Адміністрацыйны падзелПравіць
Як дуалістычная дзяржава, Аўстра-Венгрыя падзялялася на дзве асобна кіруемыя часткі — Цыслейтанію (аўстрыйскую), пад уладай кайзера і Рэйхсрата, і Транслейтанію (венгерскую), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента. Такім чынам, у аўстрыйскую частку ўваходзілі землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі, а ў Транслейтаніі жылі венгры, румыны і харваты. Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і з'яўлялася аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм'ер-міністр. Анексаваная ў 1908 Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.
ГісторыяПравіць
Аўстра-Венгрыя з'явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковай дагаворы, рэфармаваннай Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 г.).
У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 у складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.
Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.
Узброеныя сілыПравіць
РаспадПравіць
Адначасова з паражэннем у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў зрынут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстра-Венгрыя