Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка (ням.: Österreichische Nationalbibliothek) — найбуйнейшая бібліятэка ў Аўстрыі. Размешчана ў палацы Хофбург, Вена.
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
![]() Будынак бібліятэкі ў палацы Хофбург | |
Краіна | |
Адрас |
![]() |
Заснавана | 1368 |
Код ISIL | AT-OeNB |
Фонд | |
Аб'ём фонду | 7 905 150 адзінак[1] |
Доступ і карыстанне | |
Выдача штогод | 532 770 дакументаў[1] |
Абслугоўванне | 263 080 наведвальнікаў у год[1] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | 22 383 212 €[1] |
Дырэктар | Johanna Rachinger[d] |
Супрацоўнікі | 313[1] |
Вэб-сайт | onb.ac.at |
![]() |
ГісторыяПравіць
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка бярэ свой пачатак з сярэднявечнай імператарскай бібліятэкі. Герцаг Альбрэхт III (1349-1395) пачаў збіраць кнігі, а таксама арганізаваў пераклады шматлікіх твораў з лацінскай мовы на нямецкую. Усё гэта ён захоўваў у капліцы Хофбурга. імператар Фрыдрых III (1415-1493) дапоўніў калекцыю, папрывозячы ў сталіцу некаторыя каштоўныя кнігі. Пасля яго вялікі ўклад у развіццё бібліятэкі зрабіў імператар Максіміліян I (1459-1519), які стаў уладальнікам пасагу, у ліку якога былі кнігі з Бургундыі, якія ён перавёз у Хофбург. Другая жонка імператара Б'янка Марыя Сфорца ў якасці пасагу прывезла кнігі з Італіі.
Пасля смерці Максіміліяна кнігі захоўваліся ў Інсбруку. Тым часам бібліятэка папоўнілася навуковымі працамі аўстрыйскіх вучоных, глобусамі, картамі і атласамі, а фонды значна павялічаны, дзякуючы ахвяраванням з асабістых калекцый багатых грамадзян. Да 1575 года калекцыя ўжо налічвала 9 тыс. экзэмпляраў, і для даглядання за ёй быў наняты першы бібліятэкар.
З 1624 года па распараджэнні Фердынанда II дзяржаўная казна стала рэгулярна вылучаць сродкі на пашырэнне бібліятэкі.
У 1722 годзе Карл VI загадаў пабудаваць асобны будынак у Хофбургу для імператарскай бібліятэкі. Калекцыя працягвала пашырацца — прынц Яўгеній Савойскі арганізаваў збор сродкаў, дзякуючы якім атрымалася набыць каля 15 тыс. тамоў у Францыі і Італіі. У гэта ж час была арганізавана картатэка.
Пасля абвяшчэння Аўстрыйскай Рэспублікі ў 1920 годзе, бібліятэка была пераназвана ў Аўстрыйскую нацыянальную бібліятэку.
КалекцыіПравіць
Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка размяшчаецца ў памяшканнях палаца Хофбург, былой рэзідэнцыі імператарскай сям'і Габсбургаў. Тут захоўваюцца экзэмпляры ўсіх аўстрыйскіх выданняў, працы аўстрыйскіх аўтараў, выдадзеных за мяжой, а таксама творы пра Аўстрыю. У калекцыях захоўваецца больш 7,5 млн. экзэмпляраў кніг, 180 тыс. папірусаў, найстаражытнейшы з якіх датаваны XV-м стагоддзем да нашай эры. Акрамя таго, тут знаходзяцца рукапісы, старадаўнія і рэдкія кнігі (напрыклад, Венскі Генезіс 6-га стагоддзя), карты, глобусы, карціны, фатаграфіі, аўтографы, плакаты, партытуры вядомых кампазітараў, такіх як Брукнер і Штраўс.
Таксама бібліятэка вядомая тым, што тут захоўваецца каля 8 тыс. інкунабул.
ЗноскіПравіць
ЛітаратураПравіць
- ням.: Gabriele Mauthe et Christian Gastgeber, Die Direktion der Hofbibliothek zur Jahrhundertwende. Josef Ritter von Karabacek, Direktor der k.k. Hofbibliothek in Wien (1899-1917), catalogue de l’exposition de Papyrusmuseum, Böhlau, Vienne, 1999, 120 p. ISBN 3-01-000022-7
- ням.: Murray G. Hall et Christina Köstner, »… allerlei für die Nationalbibliothek zu ergattern …«: Eine österreichische Institution in der NS-Zeit, Böhlau, Vienne, 2006, 617 p. ISBN 3-205-77504-X
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка
- Афіцыйны сайт бібліятэкі
- ням.: Bibliographie en ligne
- ням.: ANNO, архіў ператвораных у лічбавую форму газет