Аўстрыйская школа

Аўстрыйская школа, таксама Венская школа (ням.: Österreichische Schule, Wiener Schule; англ.: Austrian School) — школа эканамічнай навукі, якая грунтуецца на метадалагічным індывідуалізме — дэфініцыі, якае сцвярджае, што сацыяльныя з'явы з'яўляюцца вынікам выключна матывацый і дзеянняў людзей. Яна падкрэслівае магчымасці спантаннага ўпарадкавання механізму коштаўтварэння і падкрэслівае, што складанасць суб'ектыўнага выбару чалавека робіць матэматычнае мадэляванне дзеючага рынку неверагодна складаным (або ўвогуле немагчымым) і таму падтрымлівае падыход неўмяшання ў эканоміку. Прадстаўнікі школы абараняюць строгае захаванне добраахвотна заключаных пагадненняў паміж эканамічнымі агентамі, мінімальна магчымае ўмяшанне (асабліва з боку дзяржавы) у эканамічную дзейнасць і максімальную адкрытасць асабістага выбару (разам са свабодным выбарам сродкаў абмену).

Школа з'явілася ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў у Вене з выхадам эканамічных твораў Карла Менгера, Людвіга фон Мізеса і іншых. Аўстрыйская школа метадалагічна процілеглая Нямецкай гістарычнай школе. Творы аўстрыйскіх эканамістаў таксама з'яўляюцца асноватворнымі для Неакласічнай эканамічнай тэорыі, гэта значыць Аўстрыйская эканамічная школа і Неакласічная эканоміка маюць агульныя карані. Эканамісты сучаснасці, якія працуюць па гэтай традыцыі, знаходзяцца ў многіх розных краінах, але іх праца да гэтага часу называецца Аўстрыйскай школай. Сярод тэарэтычных разпрацовак першых гадоў школы - суб'ектыўная тэорыя кошту, маржыналізм у тэорыі коштаў і фармуляванне праблемы эканамічнага разліку, кожная з якіх стала арганічнай часткай сучаснай эканамічнай навукі.

Пачынаючы з сярэдзіны ХХ стагоддзя некторыя эканамісты крытычна ставяцца да Аўстрыйскай школы і лічаць яе адмову ад матэматычнага мадэлявання, эканаметрыі і макраэканамічнага аналізу несучаснымі. У 1970-х гадах Аўстрыйская школа зведала новы ўсплеск цікавасці пасля таго, як Фрыдрых фон Хаек атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 1974 годзе.

Ідэі аўстрыйскай школы аб неэфектыўнасці і разбуральных наступствах умяшання дзяржавы ў гаспадарчыя працэсы і ў эканоміку ўвогуле складаюць аснову эканамічнай дактрыны лібертарыянства.

Зноскі

Спасылкі правіць