Аўтарадыяграфія

(Пасля перасылкі з Аўтарадыёграфія)

Аўтарадыяграфія (радыеаўтаграфія) — метад вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у доследным аб’екце.

Аўтарадыяграма зрэзу эмбрыянальнага мозгу пацука. Высокая канцэнтрацыя маркера, які злучае ГАМК-вытворны фермент GAD67, назіраецца ў раене субвентрыкулярнай зоны (SVZ). Малюнак з артыкула Popp et al., 2009.[1]

Тэхніка даследавання правіць

Плёнка (фотаматэрыял) з адчувальнай да радыеактыўнага выпраменьвання фотаэмульсіяй накладваецца на паверхню або зрэз аб’екта.

Для атрымання размеркавання тых ці іншых рэчываў у аб’екце выкарыстоўваюць маркіраванне патрэбных малекул ізатопным індыкатарам. Радыеактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў аб’екце, як бы самі сябе фатаграфуюць (адсюль назва).

Пасля праявы месцы зацямнення на плёнцы адпавядаюць лакалізацыі радыеактыўных часціц.

Прымяненне правіць

Метад выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, а таксама ў біялогіі, напрыклад, для вывучэння працэсаў фотасінтэзу, дзе прасочваецца след радыеактыўнага дыяксіду вугляроду, які праходзіць праз розныя хімічныя стадыі.

Фатаграфічны малюнак размеркавання радыеактыўных рэчываў, атрыманы метадам аўтарадыяграфіі, называецца аўтарадыяграмай, або радыяаўтографам.

Крыніцы правіць

  1. Popp A; Urbach A; Witte OW; Frahm C (2009). "Adult and embryonic GAD transcripts are spatiotemporally regulated during postnatal development in the rat brain". PLoS ONE. 4 (2): e4371. doi:10.1371/journal.pone.0004371. PMC 2629816. PMID 19190758.