Аўтатрактарны факультэт БНТУ
адзін з факультэтаў БНТУ
Аўтатрактарны факультэт БНТУ (АТФ БНТУ) — самы буйны з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1951 годзе. Размяшчаецца ў 8 корпусе БНТУ па адрасе вуліца Якуба Коласа, 12.
Аўтатрактарны факультэт БНТУ | |
---|---|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
| |
Заснаваны | 1951 |
Дэкан | Дзяніс Васільевіч Капскі |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Мінск, вуліца Якуба Коласа, 12 |
bntu.by/atf.html |
Навучанне
правіцьПадрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях[1]:
Кафедра «Аўтамабілі»
- Аўтамабілебудаванне
- Механіка
- Электроніка
Кафедра «Рухавікі ўнутранага згарання»
- Рухавікі ўнутранага згарання
Кафедра «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў»
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
- Аўтасэрвіс
Кафедра «Трактары»
- Трактарабудаванне
- Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны
- Дызайн гусенічных і колавых машын
- Гарадскі электрычны транспарт
Кафедра «Транспартныя сістэмы і тэхналогіі»
- Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце
- Арганізацыя дарожнага руху
- Эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм на аўтамабільным і гарадскім транспарце
- Ацэнкавая дзейнасць на аўтамабільным транспарце
Кафедра «Гідрапнеўмааўтаматыка і гідрапнеўмапрывад»
- Гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын
Кафедра «Эканоміка і лагістыка»
- Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
- Транспартная лагістыка
Дэканы
правіць- Віктар Паўлавіч Суслаў (1951—1954)
- Сцяпан Андрэевіч Блудаў (1954—1959)
- Барыс Яфімавіч Міцін (1960)
- Сцяпан Парфіравіч Міткевіч (1960—1964)
- Георгій Міхайлавіч Кокін (1959—1960, 1964—1973)
- Міхаіл Пятровіч Брэнч (1973—1986)
- Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў (1986—1987)
- Мікалай Міхайлавіч Капусцін (1987—2009)
- Віктар Валер’евіч Равіна (2009—2012)
- Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (2012—2015)
- Дзяніс Васільевіч Капскі (з 2015)