Аўтачыгуначны вакзал (Салігорск)
Аўтачыгуначны вакзал — будынак на Прывакзальнай плошчы г. Салігорска. Пабудаваны ў 1987 годзе па праекце архітэктараў інстытута «Мінскграмадзянпраект» А. Цэйтліна і М. Сакалова. Замыкае перспектыву бульвара па вул. Ленінскага камсамола. Адносіцца да вакзальных будынкаў 1-га класа, разлічаны на 700—1500 пасажыраў.
Аўтачыгуначны вакзал | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1987 |
Архітэктар | Анатоль Зусевіч Цэйтлін і М. Сакалоў[d] |
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане 2-павярховы будынак. Складаецца з 2 зблакіраваных арганічна ўзаемазвязаных аб’ёмаў з інфармацыйнай вежай над імі — дамінантай кампазіцыі, якая надае будынку архітэктурную выразнасць. У архітэктурна-планіровачных адносінах вырашаны як адзіны комплекс з функцыянальным размяшчэннем зон абслугоўвання пасажыраў аўтобуснага і чыгуначнага транспарту на 1-м паверсе. Памяшканні для абслугоўвання пасажыраў агульныя для ўсяго комплексу (экспрэс-кафэ, медпункт, буфет, парыкмахерская, пакой маці і дзіцяці, аддзяленне сувязі, міліцыя, прасторныя касавыя вестыбюлі). На 2-м паверсе размешчаны экспрэс-кафэ, залы чакання, у паўпадвальным памяшканні — аўтаматычныя камеры для захоўвання багажу. Для аддзелкі памяшканняў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка, абліцоўка керамічнай пліткай і інш. Звонку будынак абліцаваны пілаваным і колатым вапняком.
Літаратура
правіць- С. Ф. Самбук. Салігорскі аўтачыгуначны вакзал // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.