Адкрыць галоўнае меню

Нацыянальны парк Аўюітук

(Пасля перасылкі з Аўюітук, нацыянальны парк)

Нацыянальны парк Аўюітук (англ.: Auyuittuq National Park, фр.: Parc national Auyuittuq) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 2001 годзе ва ўсходняй частцы тэрыторыі Нунавут на востраве Бафінава Зямля. У перакладзе з інуіцкай мовы назва парку азначае «зямля, якая ніколі не растае». Асноўнай славутасцю парку з'яўляецца мыс Пені-Айс - 6000 км² лёду і снегу. Тэрыторыю парку перасякаюць Арктычныя Кардыльеры.

ГеалогіяПравіць

Самыя старыя скалы на паўвостраве Камберленд у парку Аўюітук сфарміраваны 2,8 млрд. гадоў таму ў дакембрыйскі перыяд. Каля 550 млн. гадоў таму падчас зараджэння жыцця на Зямлі ўсходняя Арктыка была пад вадой і скалы пакрыліся пластом асадкавых парод. Каля 60 млн. гадоў таму рух кантынентаў прывёў да аддзялення вострава Бафінава Зямля ад Грэнландыі, паўвостраў Камберленд падняўся над вадой, а наступная эрозія прыбрала большую частку асадкавых парод. Горныя пікі ў заходняй частцы парку з'яўляюцца вышэйшымі пунктамі як вострава, так і ўсяго канадскага шчыта.

ФотагалерэяПравіць

Нацыянальны парк Аўюітук