Арон Ісакавіч Вайнштэйн

(Пасля перасылкі з А. І. Вайнштэйн)

Аро́н Іса́кавіч Вайнштэ́йн (23 лістапада 1877, Вільня — 12 лютага 1938, Масква) — сацыял-дэмакрат, сіяніст-сацыяліст, актыўны дзеяч Бунда.

Арон Ісакавіч Вайнштэйн
Сцяг Намеснік Старшыні СНК БССР
1921 — 1922
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Сцяг Старшыня ВСНГ БССР
1920 — 1922
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік пасада ўтвораная
Сцяг Наркам фінансаў БССР
1921
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Ісак Рэйнгольд
Нараджэнне 23 лістапада 1877(1877-11-23), 23 лістапада (5 снежня) 1877 ці 1877[1]
Смерць 12 лютага 1938(1938-02-12) ці 1938[1]
Партыя
Дзейнасць рэвалюцыянер

Біяграфія правіць

З сям’і цівуна. У 1897 годзе скончыў яўрэйскі Настаўніцкі інстытут у Вільні.

З 1892 года член Бунда (псеўданім Рахміэл). Удзельнічаў у яўрэйскім рабочым руху ў Варшаве, Вільні, быў рэдактарам выданняў Бунда, у тым ліку газеты «Дэр Бунд». У 1901—1921 член ЦК Бунда. У 1907 годзе дэлегат V (лонданскага) з’езда РСДРП і трох яе наступных канферэнцый. З мая 1907 па снежань 1911 года член ЦК РСДРП ад Бунда. У 1914—1917 у ссылцы ў Сібіры.

У красавіку 1917 года на 10-й канферэнцыі Бунда абраны старшынёй ЦК Бунда, заставаўся ім да 1921 года. Займаў цэнтрысцкую, затым абарончую пазіцыю[2].9 чэрвеня 1917 года на I Усерасійскім з’ездзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў па пытанні вайны падтрымаў пазіцыю меншавікоў і эсэраў. Спрачаючыся з Леніным, казаў:

Таварыш Ленін запэўніваў нас, што як толькі сцяг сацыялістычнага паўстання, а не такое, якое цяпер перамагло, пераможна пройдзе па рускай зямлі, як толькі ўрад будзе цалкам складацца з Саветаў, то адразу Расіі прыбягуць на дапамогу прыгнечаныя нацыі і краіны … гэта Турцыя, гэта Персія, гэта Кітай, то бок краіны з найбольш адсталай сацыяльнай структурай, з найбольшымі перажыткамі старых, я скажу, паўварварскіх часоў. Вось гэтыя краіны, абяцае нам таварыш Ленін, злітаваць з намі для таго, каб разам з імі несці па Еўропе чырвоны сцяг сацыялізму … нічога агульнага гэтая канцэпцыя … з марксізмам не мае, але яна мае вельмі шмат агульнага з бакунізмам.

Вайнштэйна падтрымаў Г. В. Пляханаў[3]. 10 жніўня 1917 года на пасяджэнні УЦВК абвясціў рэзалюцыю, якая была прынятая: «У Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве ўдзельнічаць», «адзіным сродкам для выратавання краіны і рэвалюцыі з’яўляецца згуртаванне ўсіх жывых сіл Расіі вакол моцнага рэвалюцыйнага ўрада». 19 жніўня абраны ў Прэзідыум аб’яднальнага з’езда меншавікоў, які абвясціў стварэнне РСДРП (аб’яднанай)[4].

25 верасня абраны членам выканкама Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў па спісе меншавікоў. 12 кастрычніка на закрытым пасяджэнні выканкама Петрасавета галасаваў супраць стварэння Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, а 25 кастрычніка на экстраным пасяджэнні Петрасавета Вайнштейн, М. І. Бройда, М. І Лібер абвясцілі заяву, што фракцыя меншавікоў «складае з сябе ўсякую адказнасць за згубныя наступствы змовы і… заяўляе аб сваім сыходзе з складу Прэзідыума і выканаўчага камітэта Савета». 29 кастрычніка на перамовах з Вікжэлем выказаўся супраць удзелу бальшавікоў у «аднастайным сацыялістычным урадзе». 3 лістапада на злучаным пасяджэнні меньшавіцкай фракцыі Часовага савета Расійскай рэспублікі, Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і членаў ЦК РСДРП(б) заявіў, што «да бальшавікоў трэба ставіцца так жа, як і да царызму». 21—23 лістапада ў Бярдзічаве на Надзвычайным з’ездзе прадстаўнікоў армій Паўднёва-Заходняга фронту ўдзельнічаў у абмеркаванні пытання аб уладзе. У снежні 1917 года адкрываў 8-ы з’езд Бунда, дзе заявіў, што Бунд з’яўляецца «рашучым праціўнікам бальшавіцкай дыктатуры».

Пасля 1917 года ў Мінску, старшыня Гарадской думы. Член рэдкалегіі галоўнай бундаўскай газеты на ідышы «Дэр Вэкер» (ідыш: «דער וועקער», «Будзільнік»). У 1920 годзе ўступіў у РКП(б), быў уключаны ў Цэнтральнае бюро КП(б) Беларусі. Пасля канферэнцыі Бунда ў 1920 годзе ўзначаліў пераход большасці членаў бунда ў РКП(б). Член Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Беларусі.

У 1921—1922 член ЦБ КП(б) Беларусі. Старшыня СНГ Беларускай ССР, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР. У 1922—1923 старшыня Савета Працы і Абароны Кіргізскай (Казахскай) АССР. У 1923—1930 член калегіі Наркамата фінансаў СССР. З 1930 года арбітр Галоўнага арбітражу пры СНК СССР.

9 лютага 1938 года арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі. Памёр у турме. У 1956 годзе пасмяротна рэабілітаваны.

Жонка ― Рахіль Яхілеўна Сухенькая, удзельніца сіянісцкага руху Ха-шомэра ха-цаір («Малады рабочы»).

Працы правіць

  • Первый суд Совнархоза Беларуси. Мн., 1921. С. 5-10;
  • Доклад «Экономическое положение Беларуси и НЭП» на X конференции КП(б)Б//Советская Беларусь. 1921, № 236;
  • О возрождении промышленности Беларуси//Советская Беларусь. 1921, № 282;
  • Трестирование государственной промышленности//Известия Центрального бюро КП(б)Белоруссии. Мн., 1921, № 14. С. 7-8

Зноскі

  1. а б Aron Isaakovich Vainshtein // https://yivoencyclopedia.org/article.aspx/Vainshtein_Aron_Isaakovich
  2. Черникова М. М. Вайнштейн Арон Исаакович // Политические деятели России, 1917: Биографический словарь. — М.: Большая российская энциклопедия, 1993. — ISBN 5-85270-137-8.
  3. Первый Всероссийский съезд Советов рабочих и солдатских депутатов. Стенографический отчет. — М.-Л., 1930. — Т. 1. — 364 с.
  4. Тютюкин С. В. Меньшевизм: страницы истории. — М.: РОССПЭН, 2002. — 560 с. — ISBN 5-8243-0310-X.

Літаратура правіць

  • Бусько В. Первый комиссар финансов Беларуси или о «переломе в наших мозгах» // Финансы, учет, аудит. 2002, № 4. — С. 74-75.