Аляксандр Іванавіч Груша

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з А. І. Груша)

Аляксандр Іванавіч Груша (нар. 15 студзеня 1973, Гродна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2017)[2], дацэнт (2010).

Аляксандр Іванавіч Груша
Дата нараджэння 15 студзеня 1973(1973-01-15) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера медыявістыка, гісторыя[1], кадыкалогія[1] і палеаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2017)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1996 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст.». У 2010 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта. З 2017 года — доктар гістарычных навук.

У 1996 годзе працаваў вядучым палеографам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У 1996—1999 гадах быў аспірантам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 1999—2004 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2004—2005 гадах — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2005—2006 гадах выконваў абавязкі загадчыка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2006—2014 гадах з’яўляўся загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 2014 годзе прызначаны на пасаду дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Звольнены з пасады 1 ліпеня 2022 года[3].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

Сферы навуковых інтарэсаў — Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, органы ўлады Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI ст.; фарміраванне пісьмовай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI ст., методыка выдання гістарычных крыніц, публікацыя гістарычных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, палеаграфія, кадыкалогія, кнігазнаўства, гісторыя бібліятэк.

Стаяў каля вытокаў аднаўлення выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння навукова-выдавецкай серыі «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі». Заснавальнік і адзін з арганізатараў некалькіх цыклаў міжнародных навуковых канферэнцый.

Аўтар больш за 140 навуковых прац.

Узнагароды

правіць
  • прэмія Нацыянальнай акадэміі навук для маладых вучоных (2003) — за цыкл даследаванняў па методыцы выдання гістарычных крыніц і выданне кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага
  • стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2008) — за распрацоўку новых падыходаў у вывучэнні пісьмовай культуры Беларусі XI — першай паловы XVI ст., падрыхтоўку на іх падставе першых у Беларусі навукова-метадычных рэкамендацый па выданні актавых кірылічных крыніц перыяду Вялікага Княства Літоўскага, выданне корпуса актаў па гісторыі Беларусі
  • прэмія VI Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую гістарычную кнігу (2015) — за кнігу «Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.)»
  • пераможца штогадовага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую дысертацыю (2017) у намінацыі «Гуманітарныя навукі» (дысертацыя «Письменная документация Великого Княжества Литовского конца XIV — первой трети XVI в.: возникновение, внедрение, использование»).

Асноўныя навуковыя працы

правіць

Манаграфіі

правіць
  • Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. Мінск, 2006. 215 с.
  • Мяноўная грамата князя Васіля Нарымонтавіча і фарміраванне пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV — першай трэці XVI ст. Мінск, 2010. 96 с.
  • Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.). Минск, 2015. 465 с.
  • Кризис доверия? Появление и утверждение правового документа в Великом Княжестве Литовском (конец XIV — первая треть XVI в.). Москва; Санкт-Петербург, 2019. 608 с.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях

правіць
  • Белорусские земли в составе Великого Княжества Литовского (XIII — середина XVI в.) // Беларусь. Народ. Государство. Время / редкол. А. А. Коваленя (пред.) и др. Минск, 2009. С. 61-73.
  • Письменная культура конца X — первой трети XVI в. // Полоцк / науч. ред. О. Н. Левко. Минск, 2012. С. 468—488.
  • Адзін з найстаражытнейшых арыгінальных дакументаў з беларускіх архівасховішчаў // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / рэдкал.: А. М. Літвін (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2012. С. 261—270.
  • Skorinos atminimo įprasminimas. Baltarusija // Pranciškaus Skorinos «Rusėniškajai Biblijai» — 500 / sud. S. Narbutas. Vilnius, 2017. P. 113—124.
  • Chancery of the Grand Duchy of Lithuania // The Polish and Lithuanian Metrica — memory of the state / W. Chorążyczewski, A. Hruša, W. Krawczuk, J. Grabowski, S. Górzyński. Warszawa, 2017. P. 93-107.
  • Lithuanian Metrica // The Polish and Lithuanian Metrica — memory of the state / W. Chorążyczewski, A. Hruša, W. Krawczuk, J. Grabowski, S. Górzyński. Warszawa, 2017. P. 108—132.
  • Государственный строй и органы управления в Великом Княжестве Литовском. Судебно-правовая система // История белорусской государственности. Минск, 2018. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / отв. ред. тома: О. Н. Левко, В. Ф. Голубев. С. 257—279.

Навукова-метадычныя рэкамендацыі

правіць
  • Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага). Мінск, 2003. 168 с.

Археаграфічныя выданні

правіць
  • Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 44. Кніга Запісаў 44 (1559—1566). Мінск, 2001. 229 с.[4]
  • Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / падрыхт. А. І. Груша, М. А. Вайтовіч, М. Ф. Спірыдонаў. Мінск, 2003. 445 с.
  • Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9. 1533—1540 гг. / подг. В. А. Воронин, А. И. Груша, И. П. Старостина, А. Л. Хорошкевич. Москва, 2008. 524 с.
  • Доўнар-Запольскі М. В. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах / подг. А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч. Мінск, 2009. 759 с.
  • Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. / подг. А. Л. Хорошкевич, С. В. Полехов, В. А. Воронин, А. И. Груша и др. Москва, 2015. Т. 1. 864 с.; Т. 2. 522 с.

Вучэбныя дапаможнікі

правіць
  • Беларуская кірылічная палеаграфія: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. Мінск, 2006. 142 с.
  • Альбом палеаграфічных здымкаў (з электронным дадаткам): дапаможнік для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)», 1-23 01 13 «Гісторыка-архівазнаўства» / А. І. Груша, А. М. Латушкін. Мінск, 2014. 103, [1] с. + электронна-аптычны дыск (CD)

Укладальнік зборнікаў навуковых прац

правіць
  • Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: зб. навук. прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / уклад.: Р. А. Аляхновіч, А. І. Груша, А. Б. Доўнар; рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар) і інш. Мінск, 2007. 433 с.
  • Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верас. 2006 г. / рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар) і інш. Мінск, 2007. 401 с.
  • Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 4-5 верас. 2009 г. / рэдкал.: А. І. Груша (адк. сакратар, уклад.) і інш. Мінск, 2010. 219 с.
  • Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV—XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Гродна, 8-9 ліп. 2010 г. / уклад.: А. І. Груша, С. В. Марозава; рэдкал.: А. І. Груша (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2011. 224 с.
  • Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945-годдзя Мінска): зб. навук. арт. / уклад. А. І. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (адк. рэд.) і інш. Мінск, 2012. 563 с.
  • Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спрадчына / уклад. А. Груша; рэдкал. А. І. Груша (старшыня) і інш. Мінск, 2017. 295 с.
  • Францыск Скарына: новыя даследаванні / уклад. А. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (старшыня). Мінск, 2019. 215 с.
  • Францыск Скарына: даўнія факты — новыя ідэі / уклад. А. Груша; рэдкал.: А. І. Груша (старшыня). Мінск, 2021.- 159 с.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць