Анатоль Яфімавіч Арцімовіч
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 26 верасня 1941, в. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар і педагог.
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч | |
---|---|
На выстаўцы ў Палацы Мастацтва | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1941 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Бембель |
Уплыў на | Аляксандр Дранец, Міхаіл Інькоў, Валерый Янушкевіч, Сяргей Гумілеўскі, Ігар Засімовіч, Юрый Анушка, Іван Арцімовіч |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1955—1959 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 1960—1966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры ў Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава. З 1963 пачаў браць удзел у усесаюзных мастацкіх выставах. У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
З 1966 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па вяртанні з Алматы працягнуў працу над праектам комплексу Брэсцкай крэпасці з Андрэем Бембелем. Ідэя Анатоля Арцімовіча — партал у форме зоркі — была выкарыстаная праектнай групай, як галоўны ўваход у Брэсцкі мемарыял.
1969 — сумесна са скульптарам Андрэем Бембелем і архітэктарам А. А. Стаховічам зрабіў праект архітэктурна-скульптурнага ансамблю «Курган Славы».
1999 — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
2005 — атрымаў званне прафесара БДАМ.
2009 — медаль Францыска Скарыны
ТворыПравіць
Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994)[1], помнікі Еўфрасінні Полацкай у Мінску, князю Барысу і воінам-інтэрнацыяналістам у Барысаве, Айчыннай вайне 1812 года каля вёсцы Студзёнка, Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія)[2], бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску[3].
Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Сайт БГАИ. Артимович Анатолий Ефимович (руск.)
- ↑ NAVINY.BY. В Минске открыт бюст маршала Советского Союза Георгия Жукова (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Арцімовіч А. Я. «Двухфігурны эцюд». Метадычная рэкамендацыя, 2010.
- Арцімовіч А. Я. «Жаночая фігура». Вучэбна-метадычны дапаможнік для спецыяльнасці «Скульптура», Мінск, 1998.
СпасылкіПравіць
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч на Вікісховішчы |
- Гродзенская праўда «У Смаргоні скульптура „Крылаты геній салдацкай славы“ была адлітая 2 гады таму, але да гэтага часу так і не ўсталяваная»
- СБ—Беларусь сегодня: «Художнику в рамках тесно» (руск.)
- Знамя юности: «Путешествие на драконе» (руск.)
- NAVINY.BY В Минске открылась выставка скульптуры «Обогащаясь друг от друга» (руск.)
- NAVINY.BY «Григорий Рапота: войны начинают политики, а страдает народ» (руск.)